Фаўн і вакханка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Б. І. Арлоўскі
Фаўн і вакханка. 1837
руск.: Фавн и вакханка
Матэрыял мармур
Памеры 183 × 90 x 54 см
Рускі музей
(інв. Ск-340)

Фаўн і вакханка ці Сатыр і вакханка (руск.: Фавн и вакханка) — скульптурная група з мармуру, створаная Б. І. Арлоўскім у 1837 годзе.

Знаходзіцца ў Рускім музеі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Скульптура з адваротнага боку

Статуя створана паводле міфалагічнага сюжэту ў стылі класіцызму.

Скульптар працаваў над гіпсавым арыгінальны творам у Італіі, дзе правёў шэсць гадоў, у 1826-27 гадах. Потым у 1837 годзе скульптура была высечана з мармуру. У ёй выказана мастацкае крэда Арлоўскага: напоўніць антычны сюжэт глыбінёй і трапяткімі пачуццямі[1]. Адзінства настрою падкрэслена галоўным рытмам ледзь улоўнага руху фігур, аб'яднаных у адзіную групу. У мяккім перацяканні скульптурных мас - спакой, які адказвае сардэчнасці і лірычнасць вобразаў. Бель каменю, чысціня ліній, гарманічнасць рухаў закліканы ўвасобіць адухоўленасць, паэтычнасць пачуццяў[1].

Зноскі