Іаан Дамаскін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іаан Дамаскін
Ioann Damaskin ikona.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

676

Месца нараджэння:

Дамаск, Мухафаза Дамаск[d], Сірыя

Дата смерці:

4 снежня 749

Месца смерці:

Лаўра Савы Асвечанага[d], Дзяржава Палестына[d], Палестынскія тэрыторыі[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

багаслоў, пісьменнік і клерык

Commons-logo.svg Іаан Дамаскін на Вікісховішчы
Іаан Дамаскін

Іаан Дамаскін (~675, Дамаск — ~753) — багаслоў, філосаф і паэт, адзін з так званых айцоў царквы.

Іаан Дамаскін, гравюра В. Вашчанкі, 1702 г.

Нарадзіўся ў знатнай арабскай сям'і хрысціянскага веравызнання. Атрымаў рознабаковую энцыклапедычную адукацыю. Спачатку, відаць, быў прыбліжаным халіфа, потым стаў манахам. Выступіў вядучым ідэйным кіраўніком г.зв. іконапаклоннікаў, абаронцам буйнога манастырскага землеўладання, адстойваў тэзіс аб перавазе духоўнай улады над свецкай, быў завяршальнікам і сістэматызатарам грэчаскай патрыстыкі. Імкнучыся ўпарадкаваць сучасныя яму навукі пад эгідай царквы на аснове Арыстоцелевай логікі, заклаў асновы схаластычнага метаду сярэднявечнай тэалогіі. Яго пяру належаць шматлікія творы філасофскага і багаслоўскага характару, сярод якіх галоўным была «Крыніца ведаў» (~742) — своеасаблівая энцыклапедыя філасофскіх і багаслоўскіх звестак, якія аказалі вялікі ўплыў на фарміраванне сярэдневяковай схаластыкі. Традыцыя праваслаўнай кніжнасці прыпісвае яму аўтарства трактата аб «Осьми честий слова». Яму ж прыпісваецца аўтарства трактату «Граматыка славянскай мовы»[1]. Яго творы ў скарочаным выглядзе і перакладах былі пашыраны ў Заходняй Еўропе, у славянскіх краінах і на Русі. У гісторыю літаратуры Іаан Дамаскін увайшоў як славуты паэт-гімнограф. У літургічнай лірыцы ён ускладніў архітэктоніку канона, дапоўніў яе акравершамі і ператварыў яе ў структуру, якая глыбока ўздзейнічала на ўяўленне чытача і слухача прадуманасцю і стройнасцю.[2]

Зноскі

  1. Выдавалася, м.інш., у друкарні Мамонічаў (1586).
  2. Скарына Ф.: Творы… С. 182.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.182. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]