Фейсал ібн Мусаід
Фейсал ібн Мусаід | |
---|---|
араб. افيصل بن مساعد بن عبد العزيز آل سعود | |
Нараджэнне |
4 красавіка 1944 |
Смерць |
18 чэрвеня 1975 (31 год) |
Род | Саўдзіты[d] |
Бацька | Мусаід ібн Абдул-Азіз Аль-Сауд[d] |
Адукацыя | |
Месца працы |
Фейсал ібн Мусаід ібн Абдул-Азіз Аль Сауд (араб. الأمير فيصل بن مساعد بن عبد العزيز آل سعود; 4 красавіка 1944 — 18 чэрвеня 1975) — пляменнік караля Саудаўскай Аравіі Фейсала ібн Абдэля Азіза і яго забойца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фейсал нарадзіўся ў 1944 годзе ў сям’і прынца Мусаіда. У 1966 годзе, яго брат Халід быў забіты падчас акцыі пратэсту ў горадзе Эр-Рыяд супраць увядзення новага канала тэлебачання. У Фейсала быў таксама брат Бандар і сястра аль-Явара. Вядомы прадпрымальнік Абдуррахман ібн Мусаід прыходзіўся яму адзінакроўным братам[1].
Фейсал атрымаў адукацыю ў ЗША. Ён паступіў ва ўніверсітэт штата ў Сан-Францыска, а затым ва ўніверсітэт штата Каларада[2]. У 1970 годзе ён быў арыштаваны ў горадзе Боўлдэр (штат Каларада) за гандаль ЛСД[3]. У траўні 1970 года акруговы пракурор зняў абвінавачанні. Пакінуўшы ЗША Фейсал паехаў у Бейрут, а потым у ГДР. Калі ён вярнуўся на радзіму, саудаўскія ўлады анулявалі яго пашпарт з-за праблем за мяжой. Ён пачаў выкладаць ва ўніверсітэце Эр-Рыяд.
25 сакавіка 1975 года Фейсал паехаў у каралеўскі палац у Эр-Рыядзе, дзе кароль праводзіў Меджліс. Ён прыстаў да кувэйцкай дэлегацыі і выйшаў з дэлегатамі на сустрэчу з каралём. Кароль пазнаў свайго пляменніка і нахіліў галаву, каб пляменнік змог пацалаваць яе ў знак павагі. Прынц выхапіў рэвальвер з-пад сваёй накідкі і двойчы стрэліў каралю ў галаву. Целаахоўнікі, узброеныя мячамі і аўтаматамі, арыштавалі прынца. Кароль быў дастаўлены ў шпіталь, але лекары не змаглі выратаваць яго жыццё. Перад смерцю кароль Фейсал загадаў, каб забойцу не каралі смерцю.
Шарыяцкі суд 18 чэрвеня прызнаў Фейсала вінаватым у царазабойстве, праз некалькі гадзін адбылася публічная пакаранне. На плошчы пачалі збірацца людзі. Фейсала абезгаловілі адным ударам пазалочанага мяча. Пасля пакарання смерцю яго галаву на драўляным калу на 15 хвілін выставілі на агляд натоўпу, а потым павезлі разам з целам у карэце хуткай дапамогі.
Зноскі
- ↑ Al Rasheed, Madawi (1991). Politics in an Arabian Oasis. The Rashidis of Saudi Arabia. New York: I. B. Tauirs & Co. Ltd.
- ↑ Saudi Arabia’s King Faisal Assassinated. p. 1, Lodi News-Sentinel. 26 March 1975, Retrieved 25 March 2015. Via news.google.com
- ↑ Biography of Faisal bin Musaid bin Abdulaziz Al Saud