Перайсці да зместу

Фелікс Нойройтэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фелікс Нойройтэр Гарналыжнік
Грамадзянства  Германія
Дата нараджэння 26 сакавіка 1984(1984-03-26) (42 гады)
Месца нараджэння Мюнхен, ФРГ
Рост 184 см
Вага 87 кг
Кар'ера
Клуб Германія SC Partenkirchen
Статус спаборнічае
Медалі
Чэмпіянат свету
Золата Борміа 2005 Каманды
Бронза Шладмінг 2013 Каманды
Срэбра Шладмінг 2013 Слалам
Вынікі
Кубак свету
 Дэбют у Кубку свету 4 студзеня 2003
 Перамогі на этапах Кубка свету 7
 Лепшае месца ў агульным заліку 4 (2012/13)
 Хуткасны спуск
 Камбінацыя/суперкамбінацыя 11 (2010/11)
 Супергігант 48 (2004/05)
 Гіганцкі слалам 6 (2012/13)
 Слалам 2 (2012/13)
 Пазіцыі на подыуме 1 2 3
 Камбінацыя/суперкамбінацыя 0 1 0
 Гіганцкі слалам 1 0 1
 Слалам 5 7 6
 Паралельны слалам 1 1 0
Апошняе абнаўленне: 11 студзеня 2014

Фелікс Нойройтэр (ням.: Felix Neureuther, нар. 26 сакавіка 1984 года, Мюнхен) - нямецкі гарналыжнік, чэмпіён свету, шматразовы пераможца этапаў Кубка свету. Спецыялізуецца ў Слаламных дысцыплінах.

У Кубку свету Нойройтэр дэбютаваў у 2003 годзе, у студзені 2010 года атрымаў сваю першую перамогу на этапе Кубка свету. Усяго на сённяшні дзень мае сем перамог на этапах Кубка свету: пяць у слаламе, адну ў паралельным слаламе і адну ў гіганцкім слаламе. Усяго ў слаламе больш за 15 разоў падымаўся на подыум на этапах Кубка свету. Лепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету з'яўляецца для Нойройтэра 4-е месца ў сезоне 2012/13.

На Алімпіядзе-2006 у Турыне, стартаваў у слаламе і гіганцкім слаламе, але ў абодвух дысцыплінах не дабраўся да фінішу. На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, стартаваў у двух дысцыплінах: гіганцкі слалам - восьмае месца, слалам - не фінішаваў.

Перамогі на этапах Кубка свету (7)

[правіць | правіць зыходнік]

На 11 студзеня 2014 года

Сезон Дата Месца Дысцыпліна
12009/1024 сту 2010Аўстрыя КіцбюэльСлалам
213 сак 2010Германія Гарміш-ПартэнкірхенСлалам (2)
32012/131 сту 2013Германія МюнхенПаралельны слалам
420 сту 2013Сцяг Швейцарыі ВенгенСлалам (3)
517 сак 2013Сцяг Швейцарыі ЛенцэрхайдэСлалам (4)
62013/1406 сту 2014Сцяг Італіі БорміаСлалам (5)
711 сту 2014Сцяг Швейцарыі АдэльбодэнГіганцкі слалам

Зноскі