Фелікс Ягмін
Выгляд
Фелікс Ягмін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1799 | ||||||
Род | Ягміны[d] | ||||||
Бацька | Каэтан Станіслаў Ягмін[d] | ||||||
Маці | Даміцэла з Малішэўскіх[d] | ||||||
Жонка | Юзэфа з Мержаеўскіх[d] | ||||||
Дзеці | Калікст Ягмін[d] |
Фелікс Ягмін (польск.: Feliks Jagmin; 1799 — ?) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Ягмінаў герба «Пелікан».
Быў камер-юнкерам імператарскага двара, павятовым маршалкам (1837—1840). У 1850-я гады знаходзіўся пад паліцэйскім наглядам — ці то з прычыны ўдзелу сваёй жонкі ў змове Мераслаўскага, ці то праз уласны ўдзел ў ёй[1]. Удзельнічаў у Крымскай вайне, а затым у час паўстання 1863 года ваяваў побач з Рамуальдам Траўгутам у кобрынскіх лясах[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Юзэфай з Мержаеўскіх. Іх сыны: Юльян (1840-?), Аўгуст (1840-?) і Фелікс (1842-?) скончылі Брэсцкі кадэцкі корпус. У час паўстання 1863 года Юльян ваяваў у атрадзе Стасюкевіча. Аўгуст таксама прыняў актыўны ўдзел у паўстанні і быў сасланы ў Варонежскую губерню[1].