Ферзь з Лукомля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ферзь з Лукомля.jpg
Ферзь з Лукомля. XII ст.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Ферзь з Лукомля — шахматная фігурка ферзя XII ст., знойдзеная ў г. Лукомль. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Фігурка адлюстроўвае чалавека, які сядзіць на невялікай авальнай падстаўцы, склаўшы па-ўсходняму ногі і скрыжаваўшы на грудзях рукі. З-пад галаўнога ўбору, магчыма, чашападобнага шлема, які бытаваў у Еўропе ў X-XIII стагоддзях[1], звісаюць валасы. Рысы твару некалькі грубаватыя: падбароддзе выступае наперад, нос прыплясканы. Ва ўсёй паставе — спакой і ўладарнасць[2].

Зноскі

  1. Станіслаў Цярохін. ШАХМАТЫ ДАЛЁКІХ ПРОДКАЎ
  2. Заслаўскі гісторыка-археалагічны запаведнік.– Мн., 1983. – [132] с. 30-31.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.