Фларыдскі сельскагаспадарчы і механічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фларыдскі сельскагаспадарчы і механічны ўніверсітэт
англ.: Florida Agricultural and Mechanical University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Florida Agricultural and Mechanical University
Заснаваны 1887
Студэнты 9 184[1] і 8 077[2]
Размяшчэнне Талахасі, Фларыда, ЗША
Сайт famu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фларыдскі сельскагаспадарчы і механічны ўніверсітэт (англ.: Florida Agricultural and Mechanical University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Талахасі, штат Фларыда.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Заснаваны ў 1887 годзе, гэта трэці па велічыні гістарычна чорны універсітэт у Злучаных Штатах па колькасці студэнтаў і адзіны дзяржаўны гістарычна чорны універсітэт у Фларыдзе.

Каледж быў размешчаны ў Талахасі, таму што гэты горад, акруга Леон і сумежныя акругі лідзіравалі ў ХІХ стагоддзі ў штаце па колькасці афраамерыканскага насельніцтва, што адлюстроўвае былы статус Талахасі як цэнтра гандлю рабамі ў Фларыдзе. На месцы ўніверсітэта знаходзілася плантацыя плошчай 375 акраў губернатара Фларыды Уільяма Поупа Дзюваля, чый асабняк сёння з'яўляецца бібліятэкай.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж сельскай гаспадаркі і харчавання
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж права
  • Каледж фармацыі і фармацэўтычных навук
  • Каледж сацыяльных навук, мастацтваў і гуманітарных навук
  • Каледж навук і тэхналогій
  • Школа сумежных медыцынскіх навук
  • Школа архітэктуры і інжынерных тэхналогій
  • Школа бізнесу і прамысловасці
  • Школа экалогіі
  • Школа аспірантуры і даследаванняў
  • Школа журналістыкі і графічных камунікацый
  • Школа медсястрынства

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]