Фолюш (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фолюш
Мікрараён у заходнім Гродна каля Ласасянкі.
Мікрараён у заходнім Гродна каля Ласасянкі.
53°39′53″ пн. ш. 23°47′02″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Гродна
Адміністрацыйны раён горада Кастрычніцкі раён
Першае згадванне XVIII стагоддзе
Паштовыя індэксы 230006
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фолюш (ад слова фаляваць) — жылы раён у заходняй частцы Гродна каля Ласасянкі. Абмежаваны вуліцамі Лізы Чайкінай, Рэпіна, Фолюш, Яснапольская, вайсковай часткай і далінай ракі Ласасянка. Забудаваны вышыннымі дамамі.

Парк Фолюш разбіты на месцы знесеных у 2016 годзе самавольна збудаваных дачаў і агародаў былых вайскоўцаў. На момант зносу агароды займалі больш за 17 га.[1]

Частку раёна займае апусцелая вайсковая частка № 15.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнік у другой палове XVIII стагоддзя як прамысловае прадмесце Гродна. На Ласасянцы з канца XVIII стагоддзя працавалі суконныя мануфактуры Антонія Тызенгаўза [2]. Іншая версія паходжання назвы – ад палатняных вадзяных млыноў – фолюшаў, якія тады размяшчаліся на рацэ Ласасянка.[3]

Будынкі для воінскіх патрэб сталі будаваць тут яшчэ ў пачатку XX стагоддзя. У 1989 годзе сюды з Германіі перавялі 6-ю гвардзейскую асобную танкавую дывізію.[4]

У жніўні 1915 года, падчас германскага наступлення на Гродна, Фолюш стаў арэнай кровапралітных баёў.

У савецкі час там размяшчаўся ваенны гарадок Гродзенскага гарнізона, у якім дыслакавалася 6-я гвардзейская асобная механізаваная брыгада[5]. У раёне размешчаны помнік вязням лагера смерці «Шталаг 324», які існаваў у 1941−1943 гады на тэрыторыі сучаснага мікрараёна Фолюш і займаў плошчу каля 50 га.[6]

З пасляваеннага часу ваколіцы вайсковай часткі шчыльна засяляўся вайскоўцамі - галоўным чынам выхадцамі з РСФСР.[7]

Пасля распаду СССР 6-ю гвардзейскую асобную механізаваную брыгаду рэарганізавалі ў 6-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду. Большая частка тэрыторыі вайсковай часткі аказалася непатрэбнай, у 2015 годзе многія будынкі перайшлі гораду. На 40 га аказалася размешчана некалькі дзясяткаў закінутых аб’ектаў.[4] Некаторыя здавалі ў арэнду. У 2020 на месцы былой вайсковай часткі вырашылі збудаваць жылыя дамы.[3]

Новы мікрараён вырашылі забудоўваць з захаваннем існуючай інфраструктуры - асобных будынкаў і камунікацый, а таксама шматгадовых дрэваў. Уздоўж Ласасянкі запланаваная ландшафтна-рэкрэацыйная зона агульнага карыстання. Першыя дамы пачалі будаваць у верасні 2022 года.[8] Агульная плошча новага мікрараёна складзе 34 га. Там запланаваныя 16 шматкватэрных дамоў на 2050 кватэр. Вышыня будынкаў - ад 3 да 16 паверхаў. Запраектавана 10 буйнапанэльных дамоў, шэсць — маналітна-каркасных. Агульная плошча жылога фонду — звыш за 140 тыс. кв. м. Акрамя гэтага ў мікрараёне запланаваны дзіцячы садок на 230 месцаў і аб’екты гандлёва-бытавога прызначэння. Будаўніцтва падзялілі на чатыры чаргі. [9]

Зноскі

  1. "Сядзяць і плачуць". Як пенсіянеры на Фолюшы рыхтуюцца да зносу нелегальных агародаў . Hrodna.life - навіны Гродна (29 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  2. От чего произошло название микрорайона Фолюш в Гродно?(недаступная спасылка). TUT.BY (8 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2016. Праверана 8 красавіка 2010. (руск.)
  3. а б На Фолюшы замест казармаў пабудуюць шматпавярхоўкі . Hrodna.life - навіны Гродна (15 лютага 2020). Праверана 29 лютага 2024.
  4. а б Храм в спортзале и приют для котиков. Как сейчас выглядит бывший военный городок на Фолюше, который скоро исчезнет . Hrodna.life - навіны Гродна (29 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  5. История военного городка Фолюш(недаступная спасылка). Белорусская военная газета (3 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2016. Праверана 8 красавіка 2010. (руск.)
  6. У Гродне збіраюць прапановы па рэканструкцыі мемарыялу "Шталаг-324” на Фолюшы. Але такія ўжо былі . Hrodna.life - навіны Гродна (17 студзеня 2023). Праверана 29 лютага 2024.
  7. У Гродне стварылі карту "народнага" раянавання горада . Hrodna.life - навіны Гродна (29 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  8. Средняя стоимость «квадрата» – 1750 рублей, из желающих – очередь. На месте бывшей воинской части на Фолюше началась застройка нового микрорайона. Гродненская правда.
  9. Гой паабяцаў стварыць у новым мікрараёне на Фолюшы “санаторную” атмасферу . Hrodna.life - навіны Гродна (2 студзеня 2023). Праверана 29 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]