Ласосна (рака)
Выгляд
| Ласосна | |
|---|---|
| Рака Ласасянка ў межах горада Гродна. | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 454 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 53°24′39″ пн. ш. 23°37′15″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Нёман |
| • Каардынаты | 53°40′39″ пн. ш. 23°46′41″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
Ласосна, Ласасянка (польск.: Łosośna) — рака ў Сакольскім павеце Польшчы і Гродзенскім раёне Беларусі, левы прыток Нёмана.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 468 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Перасякае дзяржаўную граніцу непадалёку ад вёскі Брузгі, упадае ў Нёман на заходняй ускраіне Гродна.
Асноўныя прытокі: Каменка (справа) і Татарка (злева).
Даліна выразная. Пойма перарывістая, у верхнім цячэнні адкрытая, шырынёй 50—150 м. Рэчышча звілістае, яго шырыня ў межань ад 5—10 м у верхнім і сярэднім цячэнні, да 20—25 м у ніжнім.
На рацэ ў нізоўі створана вадасховішча Юбілейнае возера, каля вёскі Каробчыцы — 2 сажалкі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя, бо не ўжыты зноскі. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ласосна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 144. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.