Фатаграфія



Фатагра́фія (фр.: photographie ад грэч. φως / φοτος — свет і грэч. γραφω — пішу; тэхніка малявання святлом) — тэхналогія атрымання і захавання статычнай выявы на святлоадчувальным матэрыяле (фотапласціне, фотаплёнцы, фотапаперы) або пры дапамозе фотаэлектронных прылад (фатаграфічнай матрыцы). Галіна навукі, тэхнікі і мастацтва, якая распрацоўвае і выкарыстоўвае тэорыю і метады атрымання фотаздымкаў.
Асноўнай прыладай для атрымання фатаграфічных выяў з'яўляецца фатаграфічны аппарат (фотааппарат, фотакамера).
Таксама фатаграфіяй называюць канчатковую выяву (фотаздымак), атрыманую ў выніку фатаграфічнага працэсу — як кадр праяўленай фотаплёнкі, так і выяву ў электронным ці друкаваным выглядзе.
Гісторыя фатаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ за доўга да адкрыцця фатаграфічных працэсаў была вядома камера-абскура (лац.: camera obscura — цёмны пакой).
Віды фотаздымкаў
[правіць | правіць зыходнік]- партрэты — людзі ў групе, адзін чалавек ці частка цела і рэдка жывёлы.
- пейзаж — сфатаграфаваны ў прыродзе.
- нацюрморт — фатаграфіі нежывых прадметаў і асобных раслін, як правіла, па-за межамі іх асяроддзя.
- рэпартаж — падзея, якая мае асаблівае грамадска-палітычнае значэнне альбо індывідуальную цікавасць.
- сям’я — асаблівыя выпадкі рэпартажнай і партрэтнай фатаграфіі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бажанкоў Г.М., Сацута У.М. Фатаграфія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).