Франк Люк
| Франк Люк | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | мужчынскі пол |
| Спецыялізацыя | біятлон[1] |
| Нарадзіўся |
5 снежня 1967[2] (58 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Рост | 179 см |
| Вага | 77 кг |
| Афіцыйны сайт (ням.) | |
Франк Люк (ням.: Frank Luck; нар. 5 снежня 1967, Шмалькальдэн, Зуль) — нямецкі біятланіст, двухразовы алімпійскі чэмпіён, 11-разовы чэмпіён свету, шматразовы прызёр Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету.
Завяршыў кар’еру ў пачатку сезона 2004/05.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў спачатку за зборную ГДР, пазней — за зборную Германіі.
З дзяцінства Франк Люк захапляўся лыжнымі гонкамі, аднак у 1980 годзе перайшоў у біятлон. У 1988 годзе 21-гадовы Франк атрымлаў права стартаваць на зімовых Алімпійскіх гульнях у Калгары, дзе ён у спрынтарскай гонцы паказвае шосты вынік.
У наступным годзе Люк становіцца двухразовым чэмпіёнам свету, заваяваўшы два залатыя медалі ў спрынце і ў эстафеце на Чэмпіянаце свету ў Фейстрыцы. З-за хваробы ён быў вымушаны прапусціць зімовыя Алімпійскія гульні 1992 года ў Альбервіле, аднак ужо праз два гады, на Алімпіядзе ў Лілехамеры, ён становіцца алімпійскім чэмпіёнам.
Апошнім у кар’еры Франка Люка стаў сэзон 2003/2004.
Зноскі
- ↑ Biathlon.com.ua — 2006. Праверана 27 мая 2022.
- ↑ Frank Luck // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #132869950 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.