Франсішку Кансейсан
| | ||||
| Агульная інфармацыя | ||||
| Нарадзіўся |
14 снежня 2002 (23 гады) |
|||
| Грамадзянства | ||||
| Рост | 166 см | |||
| Пазіцыя | вінгер | |||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
Франсішку Фернандэш да Кансейсан (парт. Francisco Fernandes da Conceição), таксама вядомы як Шыку Кансейсан (парт. Chico Conceição; нар. 14 снежня 2002, Каімбра) — партугальскі футбаліст, нападаючы нідэрландскага клуба «Аякс» і зборнай Партугаліі. Выступае на правах арэнды за партугальскі «Порту».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Ураджэнец Каімбры, Кансейсан пачаў футбольную кар’еру ў моладзевай камандзе лісабонскага «Спортынгу» ва ўзросце васьмі гадоў. Правёўшы шэсць гадоў у акадэміі «Спортынгу», у 2017 годзе перайшоў у «Падраэнсэ». Праз год стаў гульцом футбольнай акадэміі «Порту». У жніўні 2020 года падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Порту». 13 лютага 2021 года дэбютаваў у асноўным складзе «Порту», выйшаўшы на замену ў матчы партугальскай Прымейра-лігі супраць «Баавішты». Праз чатыры дні, 18 лютага 2021 года, дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў УЕФА, выйшаўшы на замену ў матчы 1/8 фіналу супраць «Ювентуса» і стаў другім самым маладым гульцом «Порту» ў Лізе чэмпіёнаў пасля Рубена Невіша.
21 ліпеня 2022 года перайшоў у амстэрдамскі «Аякс», падпісаўшы з клубам пяцігадовы кантракт.
Кар’ера ў зборнай
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за зборныя Партугаліі да 16, да 17, да 18 гадоў і да 21 года.
26 сакавіка 2024 года дэбютаваў за галоўную зборную Партугаліі ў матчы супраць зборнай Славеніі.
18 чэрвеня 2024 года на Чэмпіянаце Еўропы 2024 года забіў свой першы гол за зборную на 92-й хвіліне прынясучы перамогу над зборнай Чэхіі.