ФК Порту

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Порту
Поўная назва

Futebol Clube do Porto

Заснаваны

28 верасня 1893

Горад

Порту, Партугалія

Стадыён

Эштадыу ду Драган
Умяшчальнасць: 50 033

Галоўны трэнер

Сержыу Кайсенсан

Чэмпіянат

Прымейра-ліга

2017/18

01Чэмпіён 1 месца

Сайт

Афіцыйны сайт

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Порту» (парт.: Porto) — партугальскі футбольны клуб з горада Порту. 28-разовы чэмпіён Партугаліі, 16-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі і 20-разовы ўладальнік Суперкубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1987, 2004), уладальнік Кубка УЕФА (2003), пераможца Лігі Еўропы (2011). Клуб быў заснаваны 28 верасня 1893 года[1][2][3], з’яўляецца прадстаўніком «вялікай тройкі» футбольных клубаў Партугаліі разам з «Бенфікай» і «Спортынгам». Прыхільнікаў «Порту» часцяком называюць «цмокамі».

«Порту» з’яўляецца другім самым паспяховым партугальскім футбольным клубам, маючы на сваім рахунку 67 нацыянальных тытулаў. Больш, паводле гэтага паказчыку, толькі ў «Бенфікі». Акрамя таго, клуб мае рэкордную серыю з пяці перамог запар у чэмпіянаце Партугаліі, якія клуб атрымліваў з 1995 па 1999 гады. «Порту» мае і значныя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах. Гэтак клуб мае перамогі ў такіх турнірах, як Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў 1986/87, Міжкантынентальны кубак 1987, Суперкубак УЕФА 1987, стаўшы такім чынам адным з нешматлікіх клубаў у свеце, якія маюць перамогі трох асноўных міжнародных тытулаў адначасова і адзіным такім у Партугаліі, Кубак УЕФА 2003, Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2003/2004, Міжкантынентальны кубак 2004, Ліга Еўропы УЕФА 2010/2011.

«Порту» быў адным з членаў-заснавальнікаў Прымейра-Лігі ў 1933 годзе, і, разам з «Бенфікай» і «Спортынгам», ён ніколі не вылятаў з першага дывізіёна партугальскага футбола. Таксама «Порту» быў адным з членаў-заснавальнікаў расфарміраванай G-14, а таксама з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі клубаў.

Стадыён[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны ўваход на стадыён

Хатнія матчы клуб праводзіць на «Эштадыу ду Драган», які літаральна перакладаецца як стадыён цмокаў, у Порту. Стадыён быў пабудаваны ў 2003 годзе як замена старога клубнага стадыёна, «Эштадыу даш Анташ», і як месца для правядзення матчаў чэмпіянату Еўропы 2004. Стадыён мае ўмяшчальнасць у 50 399 заўзятараў, а ўсе месцы з’яўляюцца сядзячымі. Назва стадыёна паходзіць ад прысутнасці дракона на гербе горада Порту ў часы існавання манархіі.

Спланаваны стадыён быў архітэктарам Мануэлем Салгаду і пабудаваны забудоўшчыкам Grupo Amorim. Кошт аб’екта склаў амаль 98 млн еўра, з якіх амаль 18,5 млн было ўтрымана з падаткаплацельшчыкаў. Каб падтрымліваць выдаткі, кожная трыбуна атрымала адну ці дзве спонсарскія назвы. Гасцявы сектар на стадыёне размяшчаецца ў левым куце паўночнай трыбуны, у той час як прыхільнікі мясцовага клуба месцяцца на паўднёвай трыбуне.

У недалёкім мінулым было завершана будаўніцтва мульты-спартыўнай арэны каля стадыёна, для іншых кантраляваных клубам спартыўных каманд, як каманды па гандболе і баскетболе, якія з’яўляюцца рэгулярнымі прэтэндэнтамі на нацыянальныя тытулы, а таксама каманда па хакеі на роліках, якая з’яўляецца адной з найлепшых у гэтым відзе спорту ва ўсім свеце.

Музей[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Порту» мае больш чым 20 кубкаў і трафеяў у экспазіцыі свайго музея, які размяшчаецца ў межах стадыёна. Музей яшчэ не адчынены для публічнага прагляду, аднак у недалёкай будучыні плануецца яго адкрыццё.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на ліпень 2018 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Іспаніі Бр Ікер Касільяс 1981
2 Сцяг Уругвая Аб Максі Перэйра 1984
6 Сцяг Бразіліі ПА Паўлінью 1994
7 Сцяг Партугаліі Нап Эрнані 1991
8 Сцяг Алжыра ПА Ясін Браімі 1990
9 Сцяг Камеруна Нап Венсан Абубакар 1992
10 Сцяг Іспаніі ПА Алівер Торэс 1994
11 Сцяг Малі Нап Муса Марэга 1991
12 Сцяг Партугаліі Бр Жазэ Са 1993
13 Сцяг Бразіліі Аб Алекс Тэлес 1992
16 Сцяг Мексікі ПА Эктар Эрэра Капітан каманды 1990
17 Сцяг Мексікі ПА Хесус Карона 1993
18 Сцяг Ганы Нап Абдул Маджыд Уорыс 1991
22 Сцяг Партугаліі ПА Данілу Перэйра 1991
25 Сцяг Бразіліі ПА Атавіу 1995
Пазіцыя Імя Год нараджэння
26 Сцяг Бразіліі Бр Вана 1991
27 Сцяг Партугаліі ПА Сержыу Алівейра 1992
28 Сцяг Бразіліі Аб Феліпі 1989
29 Сцяг Бразіліі Нап Суарыс 1991
40 Сцяг Бразіліі Бр Фабіяну 1988
Сцяг Нігерыі Аб Чыдозі Авазім 1997
Сцяг Нігерыі ПА Мікел Агу 1993
Сцяг Іспаніі Нап Альберта Буэна 1988
Сцяг Бразіліі Аб Жуан Педру 1996
Сцяг Партугаліі Бр Жуан Кошта 1996
Сцяг Іспаніі ПА Адрыян Лопес 1988
Сцяг Партугаліі Нап Руй Педру 1998
Сцяг Партугаліі ПА Жуан Карлуш Тэйшэйра 1993
Сцяг Бразіліі ПА Эвертан 1992
Сцяг Швейцарыі Аб Сайдзі Янко 1995

Зноскі

  1. Rab MacWilliam; Tom Macdonald (2001-10). The World Encyclopedia of Soccer: A Complete Guide to the Beautiful Game. Lorenz Books. ISBN 978-0-7548-0828-2.
  2. Keir Radnedge (2001). The illustrated encyclopedia of soccer. Universe Pub. ISBN 978-0-7893-0670-8.
  3. Gustavo Poli; Lédio Carmona (2006). Almanaque do futebol. ISBN 978-85-7734-002-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Сцяўа
Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў
1986—1987
Фіналіст:
Баварыя
Пераемнік:
ПСВ
Папярэднік:
Мілан
Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў
2003—2004
Фіналіст:
Манака
Пераемнік:
Ліверпул