Французскі Судан
калонія Францыі | |||
Французскі Судан | |||
---|---|---|---|
Soudan français | |||
|
|||
1890 — 1902
|
|||
Сталіца |
Каес (1890-1899) Бамака (з 1899) |
||
Мова(ы) | Французская мова | ||
Афіцыйная мова | французская | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Французскі Судан (фр.: Soudan français) — былая калонія Францыі ў Заходняй Афрыцы, частка вобласці Заходні Судан: тэрыторыя па верхнім і сярэднім цячэнні рэк Нігер і Сенегал — тэрыторыя цяперашняй дзяржавы Малі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]9 верасня 1880 года на аснове французскіх уладанняў у верхнім і сярэднім цячэнні рэк Нігер і Сенегал была сфарміравана калонія Верхні Сенегал. 18 жніўня 1890 года яна была пераназвана ў Тэрыторыю Французскі Судан; яе сталіцай стаў горад Каес.
11 кастрычніка 1899 года Французскі Судан быў падзелены: 11 паўднёвых правінцый былі перададзены калоніям Французская Гвінея, Кот-д’Івуар і Дагамея (у наступным годзе 2 правінцыі былі перададзены назад). Сталіцай калоніі стаў горад Бамака.
У 1902 годзе тыя тэрыторыі Французскага Судана, якія не знаходзіліся пад ваенным кіраваннем, былі рэарганізаваны ў калонію Сенегамбія і Нігер.
Пасля рэарганізацыі Французскай Заходняй Афрыкі ў 1920 годзе Французскі Судан быў адноўлены. У 1933 годзе, пасля расфарміравання калоніі Французская Верхняя Вольта, частка яе правінцый была перададзена Французскаму Судану[1].
Пасля рэферэндуму 28 верасня 1958 года Французскі Судан атрымаў адмысловы прававы статус: дзяржавы — члена Французскай Супольнасці пад назвай Суданская рэспубліка. 17 студзеня 1959 года Суданская рэспубліка пачала працэс аб'яднання з Сенегалам, у выніку чаго ўтварылася Федэрацыя Малі[1].
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Французы развівалі абрашанае земляробства ў калоніі, затым с/г прадукты экспартаваліся ў метраполію. Асноўная частка інвестыцый Францыі была засяроджана на развіццё інфраструктуры Судана, фінансавыя выдаткі за перыяд 1928—1939 гадоў склалі 4 млрд франкаў. Дзякуючы гэтай падтрымцы, сельскагаспадарчы сектар эканомікі Французскага Судана хутка рос[2].
Зноскі
- ↑ а б Kô Samaké, Modibo Keïta, Recherche sur l’Historique de la Décentralisation au Mali : [http://archive.wikiwix.com/cache/20110224060820/http://penserpouragir.org/espace-de-reflexion/reseau-reussir-la-decentralisation,22/recherche-sur-l-historique-de-la.html Архівавана 24 лютага 2011. Архівавана 2 жніўня 2009. Архівавана 2 жніўня 2009. Архівавана 2 жніўня 2009. Архівавана 2 жніўня 2009. Архівавана 2 жніўня 2009. Архівавана 2 жніўня 2009. Архівавана 2 жніўня 2009. De la Période Coloniale à la 3×10{{{1}}} République, Penser pour agir.org, 7 février 2006] Архівавана 2 жніўня 2009.
- ↑ Мусса Сиссе Cola, Пьер Jacquemot, Мали, фермеры и государство, L’Harmattan, 1981, ISBN 2-85802-200-3, 9782858022007, 197p "