Францішак Маеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Францішак Маеўскі
Нараджэнне 1781[1][2] ці 1783
Смерць не раней за 1837
Род род Маеўскіх[d]
Бацька Станіслаў Маеўскі[d]
Маці Барбара з Жабінскіх[d]
Член у

Францішак Станіслававіч Мае́ўскі (1781 ці 1783, в. Каскі Мінскай губерні — пасля 1837, Славута) — вайсковец, масон.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Маеўскіх. Сын Станіслава Маеўскага і Барбары з Жабінскіх.

З 1806 года ў Войску Польскім, ваяваў у Іспаніі і Партугаліі ў радах дабраахвотнай гвардыі. У Францыі (Седан) яго прынялі ў масонскае таварыства, атрымаў тры першыя ступені. У маі 1811 года трапіў у палон англічанам пад Альбора ў Партугаліі. Яго завезлі ў графства Самерсет у Англіі, дзе быў у французскай масонскай ложы. Калі перавезлі ў Шатландыю, уступіў у масонскую ложу шатландскіх ступеняў і атрымаў ступень Ружовага Крыжа і права самому надаваць масонскія ступені. Ад капітула Эдынбургскага атрымаў дазвол даваць вышэйшыя ступені і ствараць новыя масонскія ложы.

У 1817 годзе вярнуўся на радзіму і ўступіў у Войска Польскае паручнікам 4-га палка ўланаў. Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 2-й ст. у 1818, 4-й ст. — у 1820. Член масонскага ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820. На сейме 1820 г. выступіў з апазіцыяй Аляксандру І і ўраду. У 1824 г. — капітан 1-га палка ўланаў. Адзін з заснавальнікаў Таварыства Тампліераў (1819), напісаў яго Статут, увёў 4-ю ступень, якая накладвала абавязак «несці дапамогу кожнаму народу, які хоча адшукаць сваю вольнасць».

Выступіў супраць злучэння з польскім Патрыятычным таварыствам. Арыштаваны ў 1826 г., змешчаны ў кармеліцкія муры ў Варшаве. Сеймавым судом прыгавораны да трох месяцаў турмы, па загаду Канстанціна Паўлавіча вывезены ў Санкт-Пецярбург, дзе з ліпеня 1828 знаходзіўся адзін год у Петрапаўлаўскай крэпасці. Пасля вызвалення быў уключаны ў Каўказскі корпус, дзе пасябраваў з Раманам Сангушкам.

У 1836 годзе дэмабілізаваны з правам вяртання на радзіму. Пасяліўся ва ўладаннях Сангушкі, Славуце, як домаўласнік. Відаць, пад выглядам продажу коней некалькі разоў быў на Каўказе, перавозіў Сангушку ад бацькоў лісты.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]