Раман Станіслаў Сангушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Раман Станіслаў Сангушка
Roman Adam Stanisław Sanguszko
Роман Адам Санґушко.jpg
POL COA Pogoń Litewska Książęca.svg
Герб «Пагоня Літоўская»
 
Дзейнасць афіцэр
Нараджэнне 24 красавіка 1800(1800-04-24)
Смерць 26 сакавіка 1881(1881-03-26) (80 гадоў)
Род Сангушкі
Бацька Яўстахій Эразм
Маці Клемянціна Чартарыйская
Жонка Наталля Патоцкая
Дзеці Марыя Клемянціна (1830—1903)

Рама́н Станісла́ў Сангу́шка (польск.: Roman Stanisław Sanguszko; 24 красавіка 1800, в. Антаніны, Валынь — пам. 26 сакавіка 1881 года ў Славуце) — князь, грамадскі дзеяч.

Сын генерала Яўстахія Эразма Сагнушкі, старэйшы брат Уладзіслава Гераніма Сангушкі. Служыў у гвардыі Расійскай імперыі. Трапіў у палон у бітве пад Лысабокамі пад час паўстання 1830—1831 г.г. За ўдзел у паўстанні быў сасланы ў Сібір, а потым на Каўказ. На Каўказе ўдзельнічаў у сутычках з мясцовымі горнымі плямёнамі, быў кантужаны. У 1844 годзе вярнуўся на радзіму. Шмат зрабіў для развіцця мястэчка Славуты. Заснаваў тут суконную фабрыку, гадаваў арабскіх скакуноў. Памёр 26 сакавіка 1881 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]