Франц Карл Гес
Выгляд
Франц Карл Гес | |
---|---|
ням.: Franz Karl Hess | |
Дата нараджэння | невядома |
Дата смерці | 30 студзеня 1946 |
Месца смерці |
Франц Карл Гес (ням.: Franz Karl Hess; ? — 30 студзеня 1946, Мінск) — нямецкі ваенны злачынец.
Сябар НСДАП ад 1939. Унтэр-афіцэр зондэркаманды № 8 пры паліцыі бяспекі СС і СД. Удзельнік карных акцый на тэрыторыі Беларусі, у т.л. расстрэлу 30 тыс. жыхароў Мінска і Мінскай вобласці. На Мінскім працэсе 1946 адмовіўся ад адвакату і сам абараняў сябе, быў асуджаны 29 студзеня 1946 да вышэйшае меры пакарання. Павешаны 30 студзеня 1946 на Мінскім іпадроме.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Виктор ЧИКИН. ВИСЕЛИЦЫ НА ИППОДРОМЕ(недаступная спасылка)