Франчэска Андрыёлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Франчэска Андрыёлі
Імя пры нараджэнні: Francesco Andriolli
Дата нараджэння: 1794(1794)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1861(1861)
Месца смерці:
Паходжанне: італьянец
Грамадзянства:
Род дзейнасці: скульптар, мастак
Жанр: скульптура, жывапіс
Вучоба:

Франчэска Андрыёлі (польск.: Franciszek Andriolli, літ.: Pranciškus Andriolis; 1794, Брэнтаніка ля Раверэта — май 1861, Вільня) — мастак, жывапісец, скульптар італьянскага паходжання; бацька мастака-ілюстратара Міхала Эльвіра Андрыёлі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Служыў у арміі Напалеона, у чыне капітана ўдзельнічаў у паходзе на Расію (1812), трапіў у палон. Пасля вызвалення з палону ажаніўся на польцы і абгрунтаваўся ў Вільні. У 1827 прыняў расійскае падданства. У Віленскім універсітэце атрымаў спецыяльнасць жывапісца і дэкаратара (1832), у Імператарскай Акадэміі мастацтваў ў Санкт-Пецярбургу — спецыяльнасць настаўніка малявання (1839). Некаторы час выкладаў у Шаўлях у дваранскім вучылішчы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1830-я гады рэстаўраваў скульптуры і фрэскі ў каталіцкім кафедральным саборы ў Вільні. Аўтар скульптурных твораў: «Укрыжаванне» для францысканскага касцёла Ушэсця Святой Дзевы Марыі ў Вільні, 1841; таксама скульптурнага дэкору ў касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Біржах.