Франчэска II Ганзага
Франчэска II Ганзага | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Francesco II Gonzaga | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Федэрыка I Ганзага | ||||||
Пераемнік | Федэрыка II Ганзага | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 жніўня 1466 Мантуя |
||||||
Смерць |
29 сакавіка 1519 (52 гады) Мантуя |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ганзага | ||||||
Бацька | Федэрыка I Ганзага | ||||||
Маці | Маргарыта Баварская, дачка герцага Альберта III Баварскага | ||||||
Жонка | Ізабела д'Эстэ | ||||||
Дзеці |
1. Элеанора (1494—1570), жонка Антоніа дзі Мантальта, затым Франчэска Марыя I дэла Роверэ 2. Федэрыка II Ганзага (1500—1540) 3. Лівія (1508—1569), манашка. 4. Іпаліта (1501—1570), манашка 5. Эрколе (1505—1563), епіскап Мантуі з 1521, кардынал з 1527, рэгент пры сваім пляменніку з 1540. 6. Ферантэ I Ганзага (1507—1557), граф Гуасталы з 1539, віцэ-кароль Сіцыліі (1536—1546), віцэ-кароль Мілана з 1546 |
||||||
Дзейнасць | кандацьер | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Франчэска II Ганзага (італ.: Francesco II Gonzaga; 10 жніўня 1466 — 29 сакавіка 1519) — італьянскі кандацьер, маркіз Мантуі, муж Ізабелы д'Эстэ, каханы яе ятроўкі Лукрэцыі Борджыя.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Мантуі, быў старэйшым сынам маркіза Федэрыка I Ганзага і Маргарыты Баварскай.
Пачаў ваенную кар'еру кандацьера, быў капітанам на службе Міланскага герцага ў 1483, 1485 і 1486 гадах. Узначальваў атрады Венецыі з мая 1489 па 1498 гады, войскі італьянскай лігі ў бітве пры Фарнова, зрэшты, кіруючыся саветамі свайго больш вопытнага дзядзькі Рыдольфа Ганзага. Хоць перамога была невыразнай, яна ўсё ж прывяла да таго, што войска Карла VIII Французскага адступілі назад за Альпы.
Яго апісваюць так: «Невысокі, вірлавокі, кірпаты і неверагодна храбры, лепшы рыцар Італіі».
Пазней ён накіраваў сваю зброю ўжо супраць венецыянцаў, узначаліўшы Свяшчэнную лігу, створаную супраць іх Папам Юліем II. Выпадкова ён быў захоплены іх войскамі і ўтрымліваўся некалькі месяцаў у якасці закладніка, падвяргаючыся абразам. Вызвалены ён быў дзякуючы клопатам Папы Рымскага і быў вымушаны аддаць наўзамен у закладнікі свайго маленькага сына. Гэта выклікала яго бясконцую варожасць да гэтага горада, і пазней ён адпрэчваў любыя прапановы венецыянцаў ізноў узначаліць іх войскі.
У 1499 годзе паступіў на службу да французскага караля Людовіку XII і быў ім ганараваны ордэнам Св. Міхаіла, стаў лейтэнантам-генералам на службе французаў у Неапалітанскім каралеўстве ў жніўні 1503 года, лейтэнантам Рымскай Царквы ў 1506 годзе, главой ордэна Св. Міхаіла ў чэрвені 1507 года, ганфаланьерам Рымскай царквы ў 1510 годзе.
Падчас яго адсутнасці Мантуя кіравалася яго жонкай Ізабелай д'Эстэ, на якой ён жаніўся 12 лютага 1490 года, аднавіўшы традыцыйны альянс паміж д'Эстэ і Ганзага. Пад кіраваннем гэтай пары Мантуя набыла вялікае культурнае значэнне і бляск дзякуючы запрашэнню ў горад такіх мастакоў, як Мантэнья і Банакольсі. Па загадзе Франчэска быў адбудаваны Палацца дзі Сан Себасцьяна, дзе пазней размясціўся «Трыумф Цэзара» пэндзля Мантэньі.
Быў у любоўнай перапісцы з Лукрэцыяй Борджыяй, жонкай брата Ізабелы д'Эстэ, мяркуюць, што іх адносіны не выйшлі з катэгорыі платанічных.
Сканаў ад сіфілісу, падхопленага ў прастытутак у 1512 годзе. Яго спадчыннікам стаў яго сын Федэрыка, пры якім Ізабела кіравала як рэгент. Яго іншы сын, Ферантэ, стаў родапачынальнікам галіны графаў Гуастаа.
Імператарская інвестытура маркізата пацверджана ў 1485 і 1494 гадах.