У 1480-х Людовік прыняў удзел у так званай Вар’яцкае вайне супраць каралеўскай улады. Разам з Францыскам II, герцагам Брытонскім, ён уступіў у бой з каралеўскім войскам у бітве пры Сент-Абін-дзю-Карм’ер, але быў ушчэнт разбіты і ўзяты ў палон. Атрымаўшы каралеўскае дараванне, ён далушыўся да свайго кузена, караля Карла VIII, у італьянскай кампаніі. Па смерці свайго кузена Людовік стаў каралём Францыі.
Нягледзячы на тое, што ён прыйшоў да ўлады даволі позна і вельмі нечакана, Людовік дзейнічаў энергічна, правёўшы рэформы ў французскай юрыдычнай сістэме, знізіўшы падаткі і палепшыўшы арганізацыю ўрада, у шмат чым паўтараючы сваёго сучасніка Генрыха VII. Людовік таксама прадэманстраваў вялікі талент у кантролі над сваім дваранствам, асабліва над магутнай фракцыяй Бурбонаў, што вельмі паспрыяла стабільнасці французскага ўрада. Блуаскай прывілеяй 1499 года і Ліёнскай прывілеяй 1510 года ён пашырыў паўнамоцтвы каралеўскіх суддзяў і зрабіў крокі да барацьбы з карупцыяй у юрыдычнай сістэме. Заблытанае французскае заканадаўства, заснаванае на звычаях, мела быць сабрана ў кодэкс і ратыфікавана каралеўскай пракламацыяй.
У сваіх намаганннях усталяваць кантроль над Міланскім герцагствам, на якое ён меў спадчынныя правы праз сваю бабулю, Валянціну Вісконці, Людовік распачаў шэраг ваенных кампаній, якія сталі пачаткам Італьянскіх войн. У 1499 годзе французы паспяхова ўсталявалі кантроль над Міланам, які на 12 наступных гадоў стаў французскай цвержай у Італіі. Найвялікшы поспех Людовіку прынесла перамога ў бітве пры Аньядэлла ў 1509 годзе падчас вайны з Венецыяй. Нягледзячы на поспехі з 1510 года акалічнасці змяніліся не на карысць Францыі, калі Папа-Ваяўнік Юлій II ўзыйшоў на папскі пасад і сфарміраваў Святую Лігу, якая мела супрацстаяць амбіцыям французаў у Італіі.
Людовік стаў каралём, які быў шанаваны сваім народам. На момант яго смерці дэфіцыт кароннага скарбу не быў большы за дэфіцыт на час смерці Карла VIII ў 1498 годзе, нягледзячы на шэраг дарагіх ваенных выправаў у Італію. Яго фіскальныя рэформы праведзеныя ў 1504 і 1508 гг. падцягнулі і палепшылі збор падаткаў. Ён заслужана дастаў тытул «Бацькі Народа» («Le Père du Peuple»), якім ён быў узнагароджаны Генеральнымі Станамі ў 1506 годзе.