Фрэдрык Петэрсан
Фрэдрык Петэрсан | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Мянушка | Freddie[1] |
Спецыялізацыя | хакей з шайбай[2] |
Клуб | Фролунда[d] |
Нарадзіўся |
10 чэрвеня 1987 (37 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 178 см |
Вага | 81 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэдрык Петэрсан (шведск.: Fredrik Pettersson; 10 чэрвеня 1987 г., Гётэбарг, Швецыя) — шведскі хакеіст, правы нападнік. У цяперашні час з'яўляецца гульцом украінскага клуба «Данбас», які выступае ў КХЛ.
Кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]Фрэдрык Петэрсан пачаў сваю кар'еру хакеіста ў сваім родным горадзе ў юніёрскім клубе «ХК Фрэлунда». Разам з імі Петэрсан выйграў чэмпіянат у 2003, 2004 і 2005 гадах. На драфце НХЛ 2005 года быў абраны ў 5 раўндзе пад агульным 157-м нумарам клубам «Эдмантан Ойлерз». З 2005 па 2007 гады гуляў у Заходняй хакейнай лізе (WHL) за канадскі клуб «Калгары Хітмен».
15 чэрвеня 2010 года ў якасці вольнага агента падпісаў кантракт з клубам «Чыкага Вулвз», якая выступае ў АХЛ. У ліпені 2011 года Петэрсан вярнуўся назад у Фрелунду, дзе ён да 2012 года.
З 2012 года выступае за клуб КХЛ «Данбас» з Данецка.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Фрэдрык Петэрсан выступаў за маладзёжную зборную Швецыі на чэмпіянаце свету 2005 года, дзе Швецыя заняла трэцяе месца. Таксама прымаў удзел на моладзевых чэмпіянатах свету 2006 і 2007 гадах. На дарослым узроўні, ён дэбютаваў на чэмпіянаце свету 2010 года ў Германіі, дзе ён заваяваў бронзавы медаль са Швецыяй.
Зноскі