Фрэд Юсі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэд Юсі
эст.: Fred Jüssi
Дата нараджэння 29 студзеня 1935(1935-01-29) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Ёханес Юсі[d][1]
Маці Элізэ Юсі[d][1]
Жонка Хелью Юсі[d]
Дзеці Мары Юсі[d], Март Юсі[d] і Івар Юсі[d]
Род дзейнасці заолаг, журналіст
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Белай Зоркі 4-га класа Order of the National Coat of Arms, 3rd Class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэд Юсі (эст.: Fred Jüssi; нар. 29 студзеня 1935, Аруба, Кюрасаа і залежныя тэрыторыі) — эстонскі біёлаг, натураліст і фатограф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1935 годзе ў Арубе, на Нідэрландскіх Антыльскіх астравах, дзе яго бацька працаваў на венесуэльскую нафтавую кампанію. У Эстонію яго сям’я вярнулася, калі Юсі было тры гады. Ён вырас у Таліне, дзе скончыў вышэйшую школу і, у 1958 годзе, Тартускі ўніверсітэт, дзе вывучаў біялогію і заалогію ў прыватнасці. З 1958 па 1960 гады працаваў школьным настаўнікам у Эмасце на востраве Хіюмаа, у 1962—1975 гадах — прыродаахоўным інспектарам, пасля — на эстонскім радыё. На радыё Юсі з 1976 па 1986 гады вёў праграму «Азбука прыроды» (эст.: Looduse aabits, да 1980 года — Linnuaabits, «Птушыная азбука»). У першай палове 1990-х гадоў займаў пасаду прэзідэнта Эстонскага прыроднага фонду.

У 1980 годзе быў сярод тых, хто падпісаў так званы «Ліст сарака».

Юсі з’яўляецца адным з найбольш вядомых папулярызатараў жывой прыроды ў Эстоніі. Яго аўтарству належыць шэраг кніг, артыкулы і перадачы. У 1989 годзе вучоны становіцца першым з узнагароджаных прэміяй Эрыка Кумары. Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

Быў жанаты з журналісткай і перакладчыцай Хелью Юсі, якая пайшла з жыцця 28 мая 2006 года. У пары трое дзяцей — Мары Юсі (эколаг), Івар Юсі (заолаг) і Март Юсі (эколаг і палітык).

Зноскі