Фрэнк Грыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэнк Грыр
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[2][1]
Спецыялізацыя акадэмічнае веславанне
Нарадзіўся 26 лютага 1879(1879-02-26)[1]
Памёр 7 мая 1943(1943-05-07)[1] (64 гады)
Грамадзянства

Фрэнк Барталамью Грыр (англ.: Frank Bartholomew Greer; 26 лютага 1879, Іст-Ботан — 7 мая 1943, Уінтрап, Масачусетс) — амерыканскі вясляр, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1904.

На Гульнях 1904 у Сент-Луісе Грыр удзельнічаў толькі ў спаборніцтвах адзіночак. З вынікам 10:08,5 ён прыйшоў першым да фінішу ў адзінай гонцы і выйграў залаты медаль.

Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры некалькі гадоў трэніраваў весляроў у Дэтройце, а затым вярнуўся ў Бостан, дзе на працягу доўгага часу быў шэрыфам турмы акругі Сафалк.

Зноскі

  1. а б в Frank Greer Праверана 31 студзеня 2020.
  2. а б Frank Greer Праверана 8 сакавіка 2021.