Фуэртэ-дэ-Самайпата
| Археалагічны помнік Фуэртэ-дэ-Самайпата* | |
|---|---|
| Fuerte de Samaipata** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Краіна | Балівія |
| Тып | Культурны |
| Крытэрыі | ii, iii |
| Спасылка | 883 |
| Рэгіён*** | Лацінская Амерыка і Карыбы |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1998 г (22-я сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
Археалагічны помнік Фуэртэ-дэ-Самайпата — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, размешчаны ў гарах цэнтральнай Балівіі на вышыні 1949 м над узроўнем мора, за 120 км ад Санта-Круса.
На паверхні камяністага пагорка высечаны рэльефныя выявы ягуараў, змей, геаметрычных фігур і чыслаў. На схіле пагорка высечаны круг, частка месцаў пазначаны лункамі, аднак дакладнае іх прызначэнне застаецца нявысветленым. Вучоныя лічаць пагорак цэнтрам, дзе здзяйсняліся рэлігіёзныя цырымоніі.
На поўдні пагорка — рэшткі жылога і адміністрацыйнага кварталаў. У XIV—XVI стст. гэтае месца мела назву эль-Фуэртэ.
Унікальны археалагічны помнік, які не мае аналагаў у Амерыцы, распавядае пра даіспанскія традыцыі і вераванні мясцовага насельніцтва. Археолагі падкрэсліваюць вялікае рэлігіёзнае прызначэнне гэтых руін і адмаўляюць ваеннае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 883 рус. • англ. • фр. |
- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.