Узгорак
Выгляд
(Пасля перасылкі з Пагорак)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6d/%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%B4%D0%BD%D1%91%D0%B2%D1%8B_%D1%81%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D0%BD_%D0%A7%D0%BE%D1%80%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%B3%D0%B0%D1%80%D1%8B.jpg/220px-%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D0%B4%D0%BD%D1%91%D0%B2%D1%8B_%D1%81%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D0%BD_%D0%A7%D0%BE%D1%80%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%B3%D0%B0%D1%80%D1%8B.jpg)
Узгорак, або пагорак — дадатная форма рэльефу невялікай, да 200 м, адноснай вышыні, са спадзістымі схіламі (менш за 30°), акруглай вяршыняй і слабавыразным падножжам. Асобныя формы ўзгоркаў (выцягнутыя ў даўжыню) называюцца градамі, грывамі, уваламі. Вылучаюць узгоркі ледавіковыя (донна-марэнныя, канцовамарэнныя, друмліны), водна-ледавіковыя (камы, озы), эолавыя (дзюны), утвораныя цякучымі водамі (астанцы) і інш.
На Беларусі займаюць больш за 50 % тэрыторыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Узгорак