Фёдар Іванавіч Лідваль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Іванавіч Лідваль
шведск.: Fredrik Lidvall
Род дзейнасці архітэктар
Дата нараджэння 20 мая (1 чэрвеня) 1870[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 1945(1945-03-14)[2][3] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барон Фёдар Іванавіч Лідваль (Юхан Фрэдрык Лідваль, швед. Johan Fredrik Lidvall; 20 траўня (1 чэрвеня) 1870 — 14 сакавіка 1945) — руска-шведскі архітэктар шведскага падданства і паходжання, акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Самы плённы перыяд творчасці Лідваля звязаны з Санкт-Пецярбургам. З 1899 года ён быў членам Пецярбургскага таварыства архітэктараў. У 1907 годзе спецыяльная камісія па прысуджэнні прэмій за лепшыя фасады прысудзіла Лідвалю сярэбраны медаль за фасад дома Н. А. Мельцэра (вугал Вялікай Канюшаннай вуліцы і Валынскага завулка) і Ганаровы дыплом за фасад прыбытковага дома А. Ф. Цімермана (вугал Каменнаастроўскага праспекта і Валагодскай вуліцы). З 1909 года Ф. І. Лідваль — акадэмік архітэктуры, член Імператарскай Акадэміі мастацтваў. У Санкт-Пецярбургу па яго праектах пабудавана больш за 30 будынкаў і збудаванняў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1