Перайсці да зместу

Фёдар Лаўрэнцьевіч Каралёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Лаўрэнцьевіч Каралёў
Дата нараджэння 5 (18) студзеня 1904
Дата смерці 24 ліпеня 1963(1963-07-24) (59 гадоў)
Месца пахавання
Род дзейнасці ваенны ўрач, хірург
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі

Фёдар Лаўрэнцьевіч Каралёў (5 студзеня 1904 — 24 ліпеня 1963) — беларускі ваенны ўрач-хірург, палкоўнік медыцынскай службы[1].

Пасля заканчэння Смаленскага медыцынскага інстытута (1930) працаваў загадчыкам Алексінскай бальніцы Смаленскай вобласці. З 1931 года ў Чырвонай Арміі, праходзіў службу ў якасці малодшага ўрача кавалерыйскага палка, начальніка ваеннага шпіталя. Браў актыўны ўдзел у савецка-фінляндскім ваенным канфлікце. У гады Вялікай Айчыннай вайны — начальнік медыцынскай часткі шпіталяў некалькіх франтоў. Пасля вайны быў галоўным хірургам Ваенна-медыцынскага ўпраўлення, Ваенна-медыцынскага аддзела Беларускай ВА (1952-57)[1].

Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (Беларусь), участак 26[1].

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга, медалямі[1].

  • Ишутин О. С. Руководители военной медицины Беларуси 1914—2014 гг. / О. С. Ишутин — Минск. Колорград, 2018. С. 193—194.