Фёдар Рыгоравіч Старцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Рыгоравіч Старцаў
руск.: Фëдор Григорьевич Старцев
Дата нараджэння 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1943(1943-01-17)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць
Званне процітанкавая абарона[d] і чырвонаармеец
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Фёдар Рыгоравіч Старцаў (1908, Пермскі павет, Расійская імперыя — 17 студзеня 1943, Растоўская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мар’іна Горка. Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі, памятная дошка

Пасля школы працаваў у сваёй гаспадарцы. Пасля службы ў войску жыў у Пермі. Паступіў на завод імя У. І. Леніна, працаваў слесарам.

У верасні 1942 года быў ізноў прызваны ў войска. У палку прайшоў падрыхтоўку, атрымаў спецыяльнасць бранябойшчыка. У пачатку студзеня 1943 года прыбыў на Паўднёва-Заходні фронт. Вызначыўся ў першых жа баях.

13 студзеня 1943 года пры контратаке танкавай атакі пад хутарам Дзядзін падбіў 11 танкаў. Праз некалькі дзён, 17 студзеня, у баі ў раёне хутара Вялікі Калітвенскі, вывеў з ладу яшчэ чатыры варожых танка. У гэтым баі загінуў пад гусеніцамі варожага танка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычнiка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармейцу Фёдару Рыгоравічу Старцову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]