Мар’іна Горка
Горад
Мар'іна Горка Статуя Мар'i - сімвал горада на ўездзе з боку Мінска
| ||||||||||||||||||||||||||||
Ма́р’іна Го́рка[2] (трансліт.: Marjina Horka) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Пухавіцкага раёна. Насельніцтва 21 303 чал. (2017)[1]. За 63 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Чыгуначная станцыя Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, аўтадарогі на Мінск, Бабруйск, Чэрвень, Узду, на р. Цітаўку.
Змест
Назва[правіць | правіць зыходнік]
У тапоніме «Мар’іна Горка» спалучаецца паняцце «Горка» (невялікая гара) і азначэнне «Мар’іна», якое паходзіць ад асабістага імя[3]. Існуе некалькі меркаванняў пра паходжанне назвы горада. Адзінай афіцыйнай пазіцыі на гэты конт у наш час няма. Паводле першага падання, назва мясціны пайшла ад узвышша, на якім павесілася дачка памешчыка Мар’я (яе бацька дазнаўся, што дзяўчына пакахала простага хлопца, і разлучыў іх). Згодна з іншай легендай, паселішча назвалі «Мар’інай Горкай» ад суседняй царквы, дзе знаходзіўся цудоўны абраз Божай Маці[4]. Таксама існуе паданне, што назва паселішча ўтварылася ад паганскай традыцыі, бо некалі тут было капішча, дзе паганцы маліліся сваёй багіні Мары[5].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню Мар’іна Горка згадваецца ў XVI ст. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ў валоданні Радзівілаў, Бужынскіх, Ратынскіх, Крупскіх і іншых.
28 траўня 1760 года на права валодання Мар’інай Горкай падаравана Навасёлкаўскай царкве.
У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мар’іна Горка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У 1812 годзе узгадваецца, калі царкву на Мар’інай Горцы спалілі напалеонаўскія салдаты.
Баніфацый Крупскі, уладальнік паселішча, быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) у краі, па задушэнні якога расійскія ўлады канфіскавалі яго маёмасць, а самога выслалі ў Сібір. За верную службу «царю и отечеству» Мар’іну Горку перадалі царскаму чыноўніку Макаву. Будаванне Лібава-Роменскай чыгункі (1873) паспрыяла развіццю паселішча. 30 жніўня 1880 тут адкрылася сельскагаспадарчая школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) у вёсцы было 24 двары.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска увашла у склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
17 чэрвеня 1924 Мар’іна Горка стала цэнтрам Пухавіцкага раёна БССР. 27 верасня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.
У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Пасля акупацыі часткамі вермахта летам 1941 года было створана гета у якое, па ўспамінах сведак, трапіла каля 80 чалавек [6].
22 ліпеня 1955 года Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады БССР Мар’іна Горка атрымала статус горада.
У 2017 г. у склад горада ўвайшлі вёскі Кавалёва і Сенажаткі[7].
- Вайсковая часць
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Дэмаграфічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

- XIX стагоддзе: 1897 — 108 чал. (57 муж. і 51 жан.)[8]
- XX стагоддзе: пачатык XX ст. — 26 двароў, 194 жыхароў; 1917 — 67 двароў, 334 жыхары, з якіх 224 яўрэі; 1939 — 6,5 тыс. чал.; 1959 — 9,3 тыс. чал.; 1970 — 11,3 тыс. чал.; 1972 — 11,8 тыс. чал.[9]; 1989 — 18,9 тыс. чал.; 1991 — 20,1 тыс. чал.[10]; 1997 — 23 214 чал.[11]; 1999 — 23,9 тыс. чал.;
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2002 — 22,2 тыс. чал.; 2006 — 22,9 тыс. чал.; 2007 — 22,8 тыс. чал.; 2009 — 21 446 чал. (перапіс)[12]; 2015 — 21 384 тыс. чал.[13]; 2016 — 21 280 чал.[14]; 1 студзеня 2017 — 21 303 чал.[1]
Габрэі[правіць | правіць зыходнік]
У 1917 годзе у г. Мар’іна Горка жыло 224 габрэяў, у 1939 г. 786 габрэяў. Пасля акупацыі часткамі вермахта летам 1941 года было створана гета. У верасне 1941 года габрэі г. Мар’іна Горка (1260 чал.) былі расстраляныя. Пасля рээвакуацыі ў 1944 годзе большасць габрэяў г. Мар’іна Горка перасялілася ў Мінск. У 1966 годзе на месцы расстрэлу пастаўлены абеліск.
Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]
- Царква Благадаць — ХВЕ
- Царква евангельскiх хрысцiян баптыстаў «Выратаванне»
- Касцёл Св. Антонія Падуанскага
- Царква Успення Маці Божай
- Кафедральны сабор Святога прававернага князя Аляксандра Неўскага
- Рэлігія
- Мар’іна Горка, царква евангельскiх хрысцiян баптыстаў - Выратаванне 2.jpg
Дом малітвы евангельскiх хрысцiян баптыстаў "Выратаванне", таблічка
- Мар’іна Горка, царква евангельскiх хрысцiян баптыстаў - Выратаванне 1.jpg
Дом малітвы евангельскiх хрысцiян баптыстаў "Выратаванне"
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прамысловая вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасці.
- ААТ «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў». У 1948 г. у Мар’інай Горцы была створана арганізацыя "Заготзерне. У 1975 г. пабудаваны элеватар для захавання 150 тыс. т зерня. У снежні 1980 г. у строй уступіў камбікормавы комплекс, які пачаў выпускаць 630 т камбікорму ў суткі. Элеватар і камбікормавы завод у красавіку 1982 г. былі аб’яднаны ў Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў, а ў 1994 г. прадпрыемства ператворана ў ААТ «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў». Зараз ААА « Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» — буйнейшае зернеапрацоўчае прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь. Камбінат спецыялізуецца на вытворчасці камбакармоў для буйной рагатай жывёлы, птушак, рыбы, свінняў у прамысловых жывёлагадоўчых комплексах і ў асабістай дапаможнай гаспадарцы; прэміксаў для ўсіх выглядаў жывёл і птушкі; БВМД (бялкова-вітамінава-мінеральныя дадаткі) для ўсіх выглядаў жывёл і птушкі. Гэтак жа аказвае паслугі па захоўванні збожжа і давядзенню яго да базіснай кандыцыі; па вытворчасці прадукцыі з давальніцкай сыравіны; па затарцы і фасоўцы камбікармоў, прэміксаў, БВМД, вотруб’я;
- ААТ «Пухавічынафтапрадукт». Першы дакумент існавання прадпрыемства (нафтабаза) датаваны ліпенем 1938 года. У 1938 годзе, нафтабазай лічылася невялікая хатка на Андрэеўскай вуліцы, каля якога былі ўсталяваны дзве помпы і некалькі рэзервуараў з палівам. Калектыў працоўных складаў з 10 чалавек. Была таксама нафтабаза і ў Рудзенску, але пасля вайны яна апынулася цалкам разбурана. У г. Мар’іна Горка часткова ўцалела і была адноўлена адразу пасля вызвалення раёна. У 1978 годзе прадпрыемства атрымала новую прапіску за межамі горада. У 1980 годзе была адкрыта першая ў раёне аўтазаправачная станцыя. Да 1991 года рэалізацыя паліва дасягнула гістарычна рэкорднай лічбы ў 90 тысяч тон у год. У 1995 годзе прадпрыемства стала акцыянерным таварыствам. У складзе кампаніі «Беларуснафта» з 2006 г. Сёння прадпрыемства абслугоўвае два раёны — Пухавіцкі і Чэрвенскі. Мае 9 аўтазаправачных станцый[15];
- ААТ «Машхарчпрад»;
- ААТ «Пухавіцкі харчкамбинат»;
- ААТ «Пухавічы-лён»;
- РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі Беларусі па харчы»;
- КП ДУП «Мар’інагорскі завод жалезабетонных вырабаў»;
- ТАА «Мароз Прадукт»;
- «Пухавіцкі малочны завод». У 1959 г. у Мар’інай Горцы пабудаваны малочны завод, які ў асноўным выпускаў пастэрызаванае малако. У 1980-х гг. была праведзена рэканструкцыя прадпрыемтсва, што дала магчымасць вырабляць таксама тварог, смятану, клінковы сыр. У 1990 г. на заводзе была арганізавана расфасоўка творагу ў форме брыкетаў на 250 г., а з 1992 г. — малака і кефіру. З 1993 г. на прадпрыемстве фасавалася смятана ў пакетах па 500 грам. З 2007 г. малочны завод стаў Пухавіцкім вытворчым участкам Слуцкага сыраробчага камбіната.
Турызм[правіць | правіць зыходнік]
Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[16].
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Гарадскі і прыгарадны транспарт уключае аўтобусы і маршрутныя таксі. Асноўнымі транспартнымі вузламі з’яўляюцца пляц перад чыгуначным вакзалам і размешчаны непадалёк аўтавакзал. Набыць квіткі на праезд у аўтобусе можна ў кандуктара, у маршрутцы — у вадзіцеля (аплачваць праезд прынята адразу пры пасадцы).
Чыгуначны[правіць | правіць зыходнік]
Праз тэрыторыю горада праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца станцыя Пухавічы. Чыгункай без перасадак можна даехаць на электрацягніку да Мінска (паўночна-заходні кірунак, каля 80 хвілін) або да Асіповічаў (паўднёва-ўсходні кірунак, каля 60 хвілін).
Аўтамабільны[правіць | правіць зыходнік]
- Дарога Р-59, Мар’іна Горка — Чэрвень.
- Дарога Р-92 абласнога значэння Мар’іна Горка — Старыя Дарогі.
- Дарога Р-68, Пухавічы — Валяр'яны.
- Эканоміка
Культура і грамадства[правіць | правіць зыходнік]
У горадзе праводзіццца штогодавы рэгіянальны фестываль песні і музыкі «Майскі вальс» на прыз кампазітара Ігара Лучанка.
- Дзейнічае палац культуры.
- 15 лютага 1993 гадзе была адчынена першая Мар’інагорскай гарадской бібліятэка. Адкрыцё адбылось ў новым мікрараёне, пабудаваным фінскімі будаўнікамі для сямей ваеннаслужачых. Інфармацыйныя рэсурсы: кніг — 13708 экз., часопісаў — 1798 экз., газет — 39, выяўленчых дакументаў — 34 экз., электронных — 7 экз., іншых — 19 экз. На беларускай мове — 3450 экз. Бібліятэка атрымлівае 39 найменняў перыядычных выданняў. У рабоце бібліятэкі прысутнічаюць творчыя партнёры — гімназія, сярэдняя школа № 3, дзіцячы сад № 6 і Цэнтр развіцця дзіцяці, SOS-дзіцячая вёска. Творчае супрацоўніцтва з ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», раённым таварыствам Чырвонага Крыжа дазваляе атрымаць сувеніры для заахвочвання дзяцей, пашырае аўдыторыю гледачоў і наведвальнікаў бібліятэкі. Цеснае супрацоўніцтва наладжана з цэнтрам пазашкольнай работы «Світанак», дзякуючы якому ў чытальнай зале бібліятэкі ладзяцца выставы творчых работ гурткоўцаў. З 1997 г. у бібліятэцы пачаў працаваць «Клуб цікавых сустрэч». Для юных аматараў кнігі працуе бібліятэчны тэатр «Усмешка» (2001), асноўны напрамак дзейнасці якога: развіццё творчых здольнасцей дзяцей, арганізацыя іх вольнага часу, эстэтычные выхаванне. З 2004 г. у час летніх канікул для дзяцей у час летніх канікул працуе клуб «Том і Джэры».
- Пухавіцкая сельская бібліятэка. Гісторыя Пухавіцкай сельскай бібліятэкі пачыналася ў цяжкі пасляваенны час са звычайнай хаты-чытальні, якая размяшчалася пры сельскім Савеце. 10 сакавіка 1949 г. аддзелам культуры Пухавіцкага раённага Савета быў падпісаны загад № 3 аб адкрыцці бібліятэкі. З 2005 года бібліятэка размяшчаецца ў Пухавіцкім Доме культуры. Фонд інфармацыйных дакументаў бібліятэкі налічвае 5,5 тыс. экзэмпляраў. Штогод да паслуг бібліятэкі звяртаюцца больш за 900 карыстальнікаў, сярод якіх звыш 200 — аматары кнігі ва ўзросце да 15 год. За год чытачам выдаецца больш за 14 тыс. экзэмпляраў кніг і перыядычных выданняў.
- Пухавіцкая раённая дзіцячая бібліятэка.
- Культура
Спорт[правіць | правіць зыходнік]
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Сонечны гадзіннік.
- Дом дзе правёў дзяцінства І. М. Лучанок.
- Сядзібна-паркавы комплекс Макавых (1876).
- Брацкая магіла (1941—1944 гады).
- Самаходная артылерыйская ўсталёўка СУ-100 (помнік быў усталяваны ў 1973 годзе).
- Абеліск савецкім ваярам. Усталяваны ў 1970 г. абеліск ушанавання памяці ваяроў, партызан і падпольшчыкаў Пухаўшчыны.
- Танк ІС-3. Танк быў усталяваны на пастамент у 1982 годзе ў вайсковым мястэчку Мар’інай Горкі ў памяць аб загінулых ваяра пры вызваленні горада.
- Мемарыяльная дошка ў памяць аб загінулым у Афганістане уражэнцаў Пухаўшчыны.
- 122-мм гармата-гаўбіца. Усталявана ў 1968 годзе ў гонар ваяроў 1-га гвардзейскага Данскога танкавага корпуса генерал-маёра Панова, якія вызвалялі г. Мар'іна Горка ў ліпені 1944 года[17].
- Помнік Л. Гайдучонак.
- Рэшткі вадзянога млына на рацэ Цітаўка.
- Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі.
- Помнік В.Ф.Токараву.
- Славутасці
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Царква Нараджэння Божай Маці (1874)
- Царква Св. Аляксандра Неўскага (1871)
- Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст., уніяты)
- Страчаная спадчына
СМІ[правіць | правіць зыходнік]
Пухавіцкія навіны — раённая газета Пухавіцкага раёна. Выдаецца з 1930 года ў г. Мар’іна Горка.
- СМІ
Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
- SOS-Дзіцячая вёска Мар’іна Горка. * У жніўне 2003 года была ўтварэна вёска дзетак-сірот ГА «Беларускі фонд SOS-Дзіцячая вёска». На тэрыторыі вёскі знаходзіцца 12 сямейных домікаў. У кожнай дамку жывуць па 5-7 дзяцей. Дзеці вучацца ў звычайных школах і наведваюць звычайныя дзіцячыя сады.[18]
- Мар'інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка
- Мар'інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа. Да 2004 года была вядома пад назвай - «Сярэдняя школа № 1 г. Мар’іна Горка».
- Сярэдняя школа № 2.
- Сярэдняя школа № 3.
- Сярэдняя школа № 4
- У 1959 года была адкрыта Мар’інагорская дзіцячая школа мастацтваў і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.
- 6 дашкольных устаноў. Дзіцячы сад № 2 быў адкрыты ў 1963 годзе. Штогод са сцен гэтай дзіцячай дашкольнай установы выходзіць каля 50 выхаванцаў [19].
- Мар’інагорская гімназія.
- Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак».
Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]
- Бальніца. У 1954 годзе была збудавана бальніца на 35 ложкаў, дзе працавала 6 лекараў. У 1958 годзе была перайменавана ў Пухавіцкую раённую бальніцу.
- Паліклінікі № 1. Знаходзіцца ў мікрараёне Новая Зара. Пабудавана фінскімі будаўнікамі, напачатку 1993 года. Па дадзеных на 1 студзеня 2018 года ў паліклініцы абслугоўваецца 9154 чалавек. За мінулы 2017 год лекараў наведала 53 756 чалавек. На доме дапамогу атрымала 3887 пацыентаў. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 150 чалавек у змену. [20]
- Паліклініка № 2. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 450 чалавек у змену.
- Сацыяльная сфера
SOS-Дзіцячая вёска ў Мар’інай Горцы.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
- Галерэя
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Міхаіл Аляксейчык — беларускі дзяржаўны дзеяч, консул Рэспублікі Беларусь у Польшчы
- Ігар Лучанок (нар. 1938) — беларускі кампазітар, народны артыст Беларускай ССР, народны артыст СССР
- Уладзімір Аляксандравіч Мацкевіч — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня КДБ РБ (1995—2000)
- Валерый Юр'евіч Каршакевіч — беларускі футбаліст
- Аляксандр Мікалаевіч Гайдукевіч — доктар медыцынскіх навук
- Алесь Іванавіч Лабанок — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларусі (1996).
- Станіслаў Аляксандравіч Астапчык — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў.
- Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі — літаратар, краязнавец.
- Аляксандр Віктаравіч Гурко — беларускі гісторык, рэлігіязнавец, этнолаг.
- Сяргей Сяргеевіч Сяргееў — беларускі вучоны, кандыдат фізічных навук.
- Аляксандр Мікалаевіч Пашкевіч — беларускі мастак, жывапiсец.
- Леанід Фёдаравіч Леўчанка — мастак
- Валерый Міхайлавіч Федасюк — беларускі вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела, вынаходнік
- Мікалай Міхайлавіч Забаўскі — беларускі гісторык; доктар гістарычных навук (2000), прафесар (2011).
- Залман Ліф — ізраільскі картограф-фатограф беларускага яўрэйскага пахождання. Адзін з заснавальнікаў ізраільскай картаграфіі і фотаграметрыі.
- Валерый Сяргеевіч Гарбачык — беларускіфутбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
- Арцём Сяргеевіч Кійко — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Промня» і моладзевай зборнай Беларусі.
- Таццяна Мікалаеўна Хадневіч (нар. у в. Кавалёва, зараз у межах г.Мар’іна Горка) — беларускі палітык.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 79.
- ↑ Шаблон:Крыніцы/Памяць/Пухавіцкі раён
- ↑ Галіна Калевіч. Мар'іна Горка. Духоўнае Адраджэнне // «Ave Maria» № 1—2 (166—167), 2009.
- ↑ http://www.gorka.by/?p=43271
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области (руск.)
- ↑ Буйныя населеныя пункты Пухавіцкага раена (паводле перапісу 1897 г.) // Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 11. Спр. 1306
- ↑ Марьина Горка // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ Марьина Горка // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Мар'іна Горка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 74.
- ↑ Перепись населения — 2009. Минская область(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ http://www.gorka.by/?p=44441
- ↑ Марьина Горка // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ http://wikimapia.org/34914763/ru/122-%D0%BC%D0%BC-%D0%BF%D1%83%D1%88%D0%BA%D0%B0-%D0%B3%D0%B0%D1%83%D0%B1%D0%B8%D1%86%D0%B0
- ↑ https://sos-villages.by/
- ↑ http://www.gorka.by/?p=44139
- ↑ http://www.gorka.by/?p=41385
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шаблон:Крыніцы/Памяць/Пухавіцкі раён
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
- Марьина Горка // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
- Maryi-Góra // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 156.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мар’іна Горка
Геаграфічныя звесткі па тэме Мар’іна Горка на OpenStreetMap
- Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт
- Сайт горада
- Партал пасёлку Свіслач і наваколляў (не падпадае пад цэнзуру ідэолагаў)
- Сайт афіцыйнай раёнкі «Пухавіцкія навіны»
- Фотаздымкі на Globus.tut.by
- Фільм з серыі «Падарожжы дылетанта» пра горад на Свіслач:Рэгіянальны партал
|