Фільдэкос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фільдэко́с (ад фр.: fil d’Ecosse — «шатландская нітка») — тонкая баваўняная пража, туга скручаная з некалькіх нітак, мерсерызаваная  (руск.) і прапушчаная праз апальванне газавымі гарэлкамі. Выкарыстоўвалася ў другой палове XIX — першай палове XX стагоддзяў для вырабу тонкіх трыкатажных вырабаў, перш за ўсё панчох і пальчатак  (руск.). Выраблялася ў асноўным у Шатландыі, чаму і абавязана назвай.

Фільдэперс (ад фр.: fil de Perse — «персідская нітка») — асабліва апрацаваны, больш шаўкавісты і тонкі фільдэкос. Вырабы з фільдэперсу былі значна даражэйшыя, чым са звычайнага фільдэкоса.

З засваеннем выпуску сінтэтычных валокнаў у сярэдзіне XX стагоддзя практычна выйшлі з ужытку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]