Філіпа
Выгляд
| Рыф Філіпа | |
|---|---|
| англ. Filippo Reef | |
| Характарыстыкі | |
| Найвышэйшы пункт | 0,9 м |
| Насельніцтва | 0 чал. |
| Размяшчэнне | |
| 6°29′24″ пд. ш. 152°13′12″ з. д.HGЯO | |
| Архіпелаг | Астравы Лайн |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
Філіпа (англ.: Filippo Reef) — меркаваны каралавы рыф у Ціхім акіяне, што ўваходзіць у групу астравоў Лайн. Згодна апісанню, цягнецца ў даўжыню з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 1,6 км.
Першыя звесткі пра рыф з'явіліся 28 чэрвеня 1886 г. ад капітана італьянскага судна «Філіпа», у гонар якога была дадзена назва. У 1926 г. існаванне рыфа было падцверджана. Але пазнейшымі мараплаўцамі рыф не быў знойдзены. Хаця ён часам дэманструецца на сучасных картах, у пазначаных каардынатах няма нават падводнага ўзвышша, на якім мог бы месціцца рыф.
