Геаграфічная карта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фізічная карта свету

Геаграфічная карта (мапа) — зменшаная абагульненая выява зямной паверхні на плоскасці, якая паказвае розныя аб'екты і з'явы, іх дынаміку і сувязь паміж імі ў залежнасці ад яе прызначэння. Аб'екты і з'явы могут быць фізіка-геаграфічнага і сацыяльна-эканамічнага характару. Да неад'емных асаблівасцей карт адносяцца:

Геаграфічную карту неабходна адрозніваць ад плана (які выконваецца без уліку крывізны зямной паверхні) і схемы (у якой не абавязкова захаваны масштаб).

Класіфікацыя карт[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічныя карты адрозніваюцца:

  • паводле ахопу тэрыторыі (карты свету, мацерыкоў, краін і інш.);
  • паводле зместу (агульнагеаграфічныя і тэматычныя);
  • павдоле маштабу:
    • буйна- (1:200 000 і больш),
    • сярэдне- (ад 1:200 000 да 1:1 000 000),
    • дробнамаштабныя (менш за 1:1 000 000);
  • паводле прызначэння (навуковыя, вучэбныя, інжынерныя, спартыўныя, турыстычныя і інш.)

Картаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Картаграфія — навука аб даследаванні, мадэляванні і адлюстраванні прасторавага размяшчэння, спалучэння і ўзаемасувязі аб’ектаў і з’яў прыроды і грамадства (геаграфічнай абалонкі Зямлі). У больш шырокай трактоўцы картаграфія ўключае тэхналогію і вытворчую дзейнасць.

Аб’ектамі картаграфіі з’яўляюцца Зямля, нябесныя целы, зорнае неба і Сусвет. Найбольш папулярнымі пладамі картаграфіі (зразумелымі большасці людзей) з’яўляюцца вобразна-знакавыя мадэлі прасторы ў выглядзе: плоскіх карт, рэльефных і аб’ёмных карт, глобусаў. Яны могуць быць прадстаўлены на цвёрдых, плоскіх або аб’ёмных матэрыялах (папера, пластык) або ў выглядзе малюнка на відэаманіторы.