Лайн
Астравы Лайн | |
---|---|
англ. Line Islands | |
![]() Атол Пальміра | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | востраў Кірыцімаці |
Агульная плошча | 503,28 км² |
Насельніцтва | 8 813 чал. (2012) |
Шчыльнасць насельніцтва | 17,51 чал./км² |
Размяшчэнне | |
2° пд. ш. 156°05′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Астравы Лайн (англ.: Line Islands) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад дзяржаў Кірыбаці і ЗША. Агульная плошча — 503,28 км².
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Астравы Лайн — група каралавых атолаў і рыфаў, якая падзяляецца на Паўночную, Цэнтральную і Паўднёвую групы. Паўночныя астравы Лайн размешчаны на поўнач, а Цэнтральныя і Паўднёвыя астравы — на поўдзень ад экватара. Сталых вадацёкаў няма.
Клімат экватарыяльны сухі.
Хаця населены ўсяго некалькі астравоў, эндэмічная флора на сушы ў значнай ступені знішчана чалавекам у мінулым пры здабычы гуана. Звычайная фаўна — крабы і марскія птушкі. Значна большым прыродным багаццем адрозніваюцца падводныя часткі каралавых рыфаў.
1 студзеня 1995 г. урад Кірыбаці змяніў часавы пояс для астравоў Лайн. Такім чынам, яны сталі самым усходнім пунктам ад лініі змены дат.
Спіс астравоў
[правіць | правіць зыходнік]Атол/Востраў/Рыф | Плошча км² |
Лагуна км² |
Насельніцтва | Каардынаты | Прыналежнасць |
---|---|---|---|---|---|
Паўночныя астравы | |||||
Рыф Кінгмэн | 0,01 | 60 | 0 | 6°24′ пн. ш. 162°24′ з. д.HGЯO | ЗША |
Атол Пальміра | 3,9 | 8 | 4 | 5°52′ пн. ш. 162°06′ з. д.HGЯO | ЗША |
Востраў Тэрайна | 14,2 | 2 | 1155 | 4°43′ пн. ш. 160°24′ з. д.HGЯO | Кірыбаці |
Атол Табуаэран | 33,73 | 110 | 2539 | 3°52′ пн. ш. 159°22′ з. д.HGЯO | Кірыбаці |
Востраў Кірыцімаці | 388,39 | 217,61 | 5115 | 1°53′ пн. ш. 157°24′ з. д.HGЯO | Кірыбаці |
Цэнтральныя астравы | |||||
Востраў Джарвіс | 5 | — | 0 | 0°22′ пд. ш. 160°03′ з. д.HGЯO | ЗША |
Востраў Малдэн | 39,3 | 13 | 0 | 4°01′ пд. ш. 154°59′ з. д.HGЯO | Кірыбаці |
Рыф Філіпа | — | 1,5 | 0 | 5°30′ пд. ш. 151°50′ з. д.HGЯO | |
Востраў Старбак | 16,2 | 4 | 0 | 5°37′ пд. ш. 155°56′ з. д.HGЯO | Кірыбаці |
Паўднёвыя астравы | |||||
Атол Кэралайн | 3,76 | 6,3 | 0 | 9°57′ пд. ш. 150°13′ з. д.HGЯO | Кірыбаці |
Востраў Васток | 0,24 | — | 0 | 10°06′ пд. ш. 152°25′ з. д.HGЯO | Кірыбаці |
Востраў Флінт | 3,2 | 0,01 | 0 | 11°26′ пд. ш. 151°48′ з. д.HGЯO | Кірыбаці |
Астравы Лайн | 503,28 | 422,42 | 8813 |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Астравы Лайн
- Фотаздымкі Паўднёвай групы Архівавана 24 мая 2012.
- Клімат Архівавана 17 сакавіка 2014.