Перайсці да зместу

Філіп Буас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіп Буас
фр.: Philippe Boisse
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя фехтаванне
Нарадзіўся 18 сакавіка 1955(1955-03-18)[1] (69 гадоў)
Грамадзянства
Рост 183 см
Вага 80 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філіп Буас (фр.: Philippe Boisse; 18 сакавіка 1955, Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французскі фехтавальшчык на шпагах, двухразовы алімпійскі чэмпіён, трохразовы чэмпіён свету, шматразовы чэмпіён Францыі, пераможца Міжземнаморскіх.

Дэбютаваў на Алімпійскіх гульнях у Манрэалі ў 1976 годзе ва ўзросце 21 года, але ні ў асабістым, ні ў камандным першынстве медалёў не заваяваў. Праз 4 гады на Алімпіядзе ў Маскве ў складзе зборнай Францыі выйграў камандны турнір шпажыстаў. У 1984 годзе на Гульнях у Лос-Анджэлесе Філіп першынстваваў у асабістым турніры шпажыстаў, стаўшы першым французам які выйграў алімпійскае золата ў гэтай дысцыпліне з 1928 года (у фінале Буас перамог шведа Б’ёрне Вегэ). У камандным першынстве ў Лос-Анджэлесе зборная Францыі заняла другое месца пасля каманды ФРГ.

На чэмпіянатах свету Філіп выйграваў золата ў камандным першынстве ў 1982 годзе ў Рыме і ў 1983 годзе ў Вене, а ў 1985 годзе ў Барселоне перамог у асабістым турніры шпажыстаў (у фінале Буас аказаўся мацнейшым за Яраслава Юркі з Чэхаславакіі).

У 2008 годзе выстаўляў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Федэрацыі фехтавання Францыі, але на выбарах перамог дзейны прэзідэнт федэрацыі алімпійскі чэмпіён 1980 года па фехтаванні на рапірах Фрэдэрык Пятрушка.

Сын Філіпа Эрык Буас (нар. 14 сакавіка 1980 года) таксама стаў фехтавальшчыкам на шпагах і выйграў у 2004 годзе ў Афінах алімпійскае золата ў складзе каманды Францыі, а таксама тройчы станавіўся чэмпіёнам свету ў камандным першынстве.

Зноскі

  1. Philippe Boisse // GeneaStar