Філіп Хыціл
![]() | ||||
Агульная інфармацыя | ||||
Нарадзіўся |
5 верасня 1999[1] (25 гадоў)
|
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 184 см[1] | |||
Вага | 87 кг | |||
Пазіцыя | нападнік | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
![]() |
Фі́ліп Хы́ціл (чэшск.: Filip Chytil; нар. 5 верасня 1999) — чэшскі хакеіст, цэнтральны нападнік клуба «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Чэхіі. Быў абраны ў першым раўндзе драфту НХЛ 2017 года пад 21 нумарам.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Хыціл пачаў гуляць за «Злін» у матчах Экстралігі з сезона 2016/17. У тым сезоне юнак закінуў чатыры шайбы і адзначыўся яшчэ чатырма перадачамі ў 38 гульнях, што стала другім паказчыкам у лізе сярод ігракоў у веку да 18 гадоў. Дзякуючы гэтаму, хакеіста запрыкмецілі ў НХЛ і абралі ўжо ў першым раўндзе драфта 2017 года. 14 ліпеня 2017 года Хыціл падпісаў трохгадовы кантракт з «Нью-Ёрк Рэйнджэрс»[2]. Па прыяднанні да трэніровачнага перадсезоннага лагера клуба чэх настолькі ўразіў сваімі здольнасцямі, што мясцовыя СМІ абралі яго найлепшым наваком. Напачатку першага сезона за акіянам спартсмен патрапіў у адну тройку з Матсам Зукарэла і Рыкам Нешам[3]. Аднак, правёўшы дзве гульні ў НХЛ, ён быў пераведзены ў фарм-клуб «Хартфард Вулф Пэк» Амерыканскай хакейнай лігі[4]. Толькі наступным сезонам нападнік вярнуўся ў галоўную каманду, заняўшы пачэснае месца сярод галоўных ігракоў клуба.
Зноскі
- ↑ а б https://www.iihf.com/en/events/2018/wm20/teams/roster/47964/ — Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе. Праверана 13 жніўня 2023.
- ↑ «Rangers agree to terms with forward Filip Chytil». New York Rangers.
- ↑ «Top pick Filip Chytil, 18, makes Rangers opening day roster» Архівавана 9 мая 2021.. Newsday.
- ↑ Joyce, Greg (11.01.2018). «Rangers’ prized rookie learning from careful balancing act». New York Post.