Кромержыж
Горад
Кромержыж
Kroměříž
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Кро́мержыж (чэшск.: Kroměříž, Крэмзір (ням.: Kremsier)) — горад на ўсходзе Чэхіі, у раёне Кромержыж Злінскага края. Размешчаны у гістарычным раёне Маравія, на беразе ракі Морава, на вышыні 201 метр над узроўнем мора. Плошча горада складае 55,61 км². Падзелены на 10 гарадскіх раёнаў. Насельніцтва складае 29 374 чалавекі (2006).
Вядомы як Ганацкія Афіны (Hanácké Athény). У 1997 годзе гэты горад, сярэдневяковы цэнтр якога знаходзіцца пад абаронай дзяржавы, быў прызнаны найпрыгожым гістарычным горадам Чэшскай Рэспублікі. У 1998 годзе тэрыторыя Архібіскупскага палаца была ўнесена ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кромержыж — старадаўні горад Краіны Ганакаў. Першае паселішча з'явілася на тэрыторыі Кромержыжа яшчэ ў часы Вялікай Маравіі. Упершыню згадваецца як вёска ў 1110 годзе, калі быў набыты оламаўцкім біскупам Ёганам II. Кромержыжу, размешчанаму на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, у 1266 годзе ўказам чэшскага караля Пржэмысла Отакара II быў пададзены статус горада, у тым жа годзе ў пачынаецца будаўніцтва замка. У 1290 годзе ўводзіцца гарадское права.
У часы Гусіцкіх войнаў Кромержыж быў апорай гусітаў у Маравіі. Вернуты быў Оламаўцкім біскупам толькі ў 1456 годзе. У 1467—1471 гадах горад апынуўся ў цэнтры ваенных дзеянняў паміж арміямі чэшскага караля Іржы з Подзебрадаў і венгерскага караля Мацвея Корвіна.
У XVI — пачатку XVII стагоддзя Кромержыж ператвараецца ў адзін з найважнейшых палітычных і культурных цэнтраў Маравіі. Аднак у часы Трыццацігадовай вайны горад быў захоплены і цалкам разбураны шведамі. Ізноў адбудаваны толькі ў другой палове XVII стагоддзя Оламаўцкім біскупам Карлам II Ліхтэнштэйн-Кастэлькорнам. У час вайны за аўстрыйскую спадчыну, у 1742 годзе быў захоплены прускай арміяй, у 1752 годзе горад выгарэў пры пажары. У 1805 годзе быў заняты арміяй Напалеона.
У час Аўстрыйскай рэвалюцыі 1848 года, пасля прыгнечання Габсбургамі паўстання ў Вене, сюды, у Кромержыж пераехаў і да сакавіка 1849 года засядаў у біскупскім палацы аўстрыйскі рэйхстаг.
У 1885 годзе ў Кромержыжы сустракаліся і вялі перамовы па пытаннях еўрапейскай палітыкі імператар Аўстра-Венгрыі Франц-Іосіф і расійскі імператар Аляксандр III.
У красавіку 1939 года заняты нямецкай арміяй. Вызвалены ў 1945 годзе савецкімі войскамі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Deník — Vltava Labe Media, 2022. Праверана 6 лістапада 2023.
- ↑ Register of territorial identification, addresses and real estates Праверана 28 лютага 2023.
- ↑ а б в г д е ё ж Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. Škrabal — ČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6 Праверана 4 верасня 2018.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Historický lexikon obcí České republiky – 1869–2011 — ČSÚ, 2015.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2014 — Praha: 2014.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2016 — Praha: 2016. Праверана 3 верасня 2016.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2017 — Praha: 2017. — ISBN 978-80-250-2770-7 Праверана 4 мая 2017.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2018 — Praha: ČSÚ, 2018. — ISBN 978-80-250-2843-8 Праверана 1 мая 2018.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2019 — Praha: ČSÚ, 2019. — ISBN 978-80-250-2914-5 Праверана 4 мая 2019.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2020 — Praha: ČSÚ, 2020. Праверана 1 мая 2020.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2021 — Praha: ČSÚ, 2021. Праверана 30 красавіка 2021.
- ↑ Český statistický úřad (unspecified title) Праверана 18 красавіка 2022.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1. 1. 2022 — Praha: ČSÚ, 2022. Праверана 2 мая 2022.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2023 — Praha: ČSÚ, 2023. Праверана 25 мая 2023.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2024 — Praha: ČSÚ, 2024. Праверана 19 мая 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кромержыж
- Вэб-камера г. Кромержыж, Від на галоўную плошчу Архівавана 10 мая 2014.