Фітатэрапія
Фітатэрапі́я (ад стар.-грэч.: φυτόν — «расліна» і θεραπεία — «тэрапія»), саст. травалячэнне — метад лячэння розных захворванняў чалавека, заснаваны на выкарыстанні лекавых раслін і комплексных прэпаратаў з іх. Методыкі перапрацоўкі раслін для атрымання «фітапрэпаратаў» арыентаваныя не на вылучэнне дзеючага рэчыва, а на захаванне ўсяго комплексу актыўных рэчываў расліны ў найбольш простых і набліжаных да натуральных формах. У сувязі з гэтым фітатэрапія разглядаецца як частка нетрадыцыйнай медыцыны, адзін з раздзелаў натурапатыі[1]. У агульнапрынятай медыцыне раздзел, які вывучае лячэнне прыроднымі рэчывамі, уключаючы расліны і раслінныя экстракты, называецца фармакагназіяй.
Часам да сферы фітатэрапіі памылкова адносяць таксама і «фунгатэрапію» (лячэнне грыбамі), ці нават «апітэрапію» (лячэнне прадуктамі пчалярства) і іншыя формы лячэння нетрадыцыйнымі рэчывамі (мінераламі, часткамі цела жывёл).
Спецыяліст у галіне фітатэрапіі называецца «фітатэрапеўт». Людзей, якія разбіраюцца ў травах і ў іх выкарыстанні ў медыцынскіх мэтах, называюць «траўнікі».
Зноскі
- ↑ Гончарова Т. А. Энциклопедия лекарственных растений. М.:МСП, 1999 °C. 3—7
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ковалёва Н. Г. Лечение растениями. Очерки по фитотерапии . — М.: Медицина, 1972. — 352 с. — 25 000 (допечатка) экз. — УДК-615.322