Фіялка багнавая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фіялка багнавая
Viola uliginosa 1.JPG
Фіялка багнавая. Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Viola uliginosa Bess., 1809

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   502525
IPNI   869452-1
TPL   kew-2461308

Фіялка багнавая (Viola uliginosa) — кветкавая расліна сямейства фіялкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна з доўгім тонкім карэнішчам і прамастойным кветаносам вышынёй 10-20 см. Лісце яйкападобна-трохвугольнае, з крылатым чаранком, па даўжыні амаль роўным ліставой пласцінцы, сабранае ў прыкаранёвую разетку. Прыліснікі да паловы зрасліся з чаранком, залозістаапушаныя. Кветаносы з 2 прыкветнікамі, якія рана ападаюць. Кветкі буйныя (даўжынёй да 3 см), ліловыя, без паху. Шпорац тупы, кароткі, злёгку загнуты ўверх. Плод — тупая прадаўгавата-яйкападобная каробачка.

Цвіце ў красавіку-траўні, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне насеннае. Насенне з мясістым прыдаткам, разносіцца мурашкамі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Усходняя Еўропа. У Беларусі пашырана пераважна ва ўсходняй частцы Палесся - Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жыткавіцкі, Жлобінскі, Кармянскі, Лельчыцкі, Мазырскі і Петрыкаўскі раёны, крайні паўночны пункт - наваколле в. Гарэлец Пухавіцкага раёна. Раней адзначалася ў наваколлі Мазыра, Лоева, у Івацэвіцкім, Лунінецкім і Пінскім раёнах, Белавежскай пушчы.

Месцы росту: забалочаныя чорнаальховыя лясы і хмызнякі, поймавыя дубравы, парослыя хмызняком лугі і балоты, сырыя яловыя лясы з дамешкам дубу і ўскрайкі мяшаных лясоў. Расце невялікімі або даволі буйнымі групамі.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT) 


  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Флора СССР, т. 15, 1949;
  • Флора БССР, т. 3, 1950;
  • Пачоский, 1897;
  • Даныя гербарыя ІЭБ АН Беларусі і БДУ;
  • Кухарева, Пашина, 1986.