Фёдар Міхайлавіч Драгун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ф. М. Драгун)
Фёдар Міхайлавіч Драгун
Дата нараджэння 21 снежня 1962(1962-12-21) (61 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак-манументаліст
Месца працы
Вучоба
Член у

Фёдар Міхайлавіч Драгу́н (21 снежня 1962, Мінск) — беларускі мастак-манументаліст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1989 годзе. З 1995 года выкладае на архітэктурным факультэце БПА, дацэнт кафедры «Рысунак, акварэль і скульптура»[1].

З 1989 г. удзельнік рэгіянальных, рэспубліканскіх, замежных выставак[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вітраж у бібліятэцы імя А. С. Пушкіна

Асноўныя творы: тэмперны роспіс у рэкрэацыі СШ № 166 г. Мінска «Зямля мая» (1989)[1], вітражы «Эпас. Лірыка. Драма»[1] ў бібліятэцы імя А. С. Пушкіна ў Мінску (19901991[2]), у зале Народнага адраджэння ў Горацкай гімназіі (1993)[2], вітраж «Храм» у рэспубліканскім шпіталі МУС (1994)[1], вітраж «Сонца на зямлі» ў Рэспубліканскім медыка-генетычным цэнтры (1994)[2], вітражы «Тварэнне»[1] ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1995), у Доме культуры г. Івацэвічы (1995)[2], вітраж «Дыядэма» ў аперацыйнай зале Партызанскага аддзялення Белінвестбанка г. Мінска (1996), вітражы ў вестыбюлі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Маці і дзіцё» г. Мінск (2001), роспіс і рэстаўрацыя ў царкве Св. Апп. Пятра і Паўла[pl] ў Васількаве (2000—2003, у суаўтарстве з П. Русаком), роспіс царквы Св. Ап. Іаана Багаслова[pl] ў Дамброве Бяластоцкай (2003—2007, у суаўтарстве з П. Русаком), манументальна-дэкаратыўныя кампазіцыі ў тэхніцы мазаіка ў Мемарыяльным комплексе памяці ахвяр Першай сусветнай вайны ў Мінску (2011, сааўтары С. І. Бышнёў, А. С. Суша, В. П. Чайка, архітэктар М. М. Дзятко)[1].

Сярод жывапісных твораў «Купальская ноч» (1992), «Поле ўдоў» (1993), «Дзікая ягада» і «Зорка Венера» (абодва 1994), «Летуценні» (1996) і інш[2].

Працы знаходзяцца ў прыватных зборах Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Галандыі, Ізраіля, Англіі, Іспаніі, ЗША і Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Выставка живописи Фёдора Драгуна «Частная коллекция»
  2. а б в г д А. Б. Александровіч. Драгун Фёдар Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]