Фёдар Фёдаравіч Зільберт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ф. Ф. Зільберт)
Фёдар Фёдаравіч Зільберт
Дата нараджэння 7 верасня 1917(1917-09-07)
Месца нараджэння Тарту, Эстонія
Дата смерці 19 лютага 1986(1986-02-19) (68 гадоў)
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Вучоба

Фёдар Фёдаравіч Зільберт (7 верасня 1917, Тарту, Эстонія — 19 лютага 1986) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў вучылішча прыгожых мастацтваў (горад Ліепая), вучыўся на архітэктурным факультэце Латвійскага ўніверсітэта (1936—1939). На Беларусі з 1946 года. Адзін з арганізатараў эксперыментальнай керамічнай лабараторыі ў Мінску (1959) і вытворчасці керамікі ў Барысаве (1963). Выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1965—1971).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Скульптурная кампазіцыя «Ураджай» (1947)
  • «Гусляр», «Памром, але крэпасць не пакінем!» (абедзве 1956)
  • партрэт А. Цітовіча (1948)
  • партрэт А. Міцкевіча (1955)
  • барэльефы М. Сеўрука (1978), Я. Коласа (1981), «Сустрэча паэтаў Я. Райніса і Я. Купалы» (1982)
  • падлогавыя вазы «Зубр» (1977), «Папараць» (1979)
  • дэкаратыўныя пласты «Нацюрморт» (1977), «Макі» (1978), «Восень у садзе» (1979)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2