Латвійскі ўніверсітэт
Выгляд
| Латвійскі ўніверсітэт (ЛУ (LU)) | |
|---|---|
| лат.: Latvijas Universitāte | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | лат.: Latvijas Universitāte |
| Дэвіз | Scientiae et patriae |
| Заснаваны | 1919 |
| Рэктар | Аўзіньш Марціс |
| Рэктар | Gundars Bērziņš[d] |
| Студэнты | 15 600[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Рыга |
| Сайт | lu.lv |
Латвійскі ўніверсітэт (лат.: Latvijas Universitāte, ці ЛУ (LU) — самы вялікі ўніверсітэт Латвіі. Заснаваны ў 1919 годзе пры ўрадзе Стучкі (Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка). Знаходзіцца ў Рызе. Навучальная ўстанова, першапачаткова названа Латвійскай вышэйшай школай, была заснаваны на базе былога політэхнічнага інстытута. У 1923 годзе Школа пераназваная ў Латвійскі ўніверсітэт.
Універсітэт заўсёды быў адным з найважнейшых цэнтраў адукацыі ў краіне.
Дэвіз: Scientiae et Patriae (лат.: Zinātnei un Tēvzemei, белар. Навуцы і Айчыне).
Латвійскі ўніверсітэт ўваходзіць у асацыяцыю універсітэтаў Еўропы Утрэхцкую сетку.
Рэктар Латвійскага універсітэта - М. Аўзіньш.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Біялагічны
- Камп'ютарных навук
- Эканомікі і кіравання
- Фізікі і матэматыкі
- Геаграфіі і навук пра Зямлю
- Гісторыі і філасофіі
- Гуманітарных навук
- Юрыдычны
- Хімічны
- Медыцынскі
- Педагогікі, псіхалогіі і мастацтва
- Грамадскіх навук
- Багаслоўскі
Інстытуты
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут астраноміі (пры ім ёсць Абсерваторыя Балдонэ)
- Інстытут атамнай фізікі і спектраскапіі
- Інстытут біялогіі
- Інстытут фізікі цвёрдых рэчываў
- Інстытут эксперыментальнай і клінічнай медыцыны
- Інстытут матэматыкі і інфарматыкі
- Інстытут філасофіі і сацыялогіі
- Інстытут фізікі
- Інстытут геадэзіі і геаінфарматыкі
- Інстытут даследавання адукацыі
- Інстытут хім. фізікі
- Інстытут латышскай мовы
- Інстытут гісторыі Латвіі
- Інстытут літаратуры, мастацтва і фальклору
- Інстытут мікрабіялогіі і біятэхналогій
- Інстытут механікі палімераў
- Інстытут кардыялогіі
- Інстытут азіяцкіх даследаванняў
- Навуковы інстытут педагогікі
- Інстытут сацыяльных і палітычных даследаванняў[3]
Выбітныя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Фёдар Фёдаравіч Зільберт, беларускі мастак
- Карліс Земдэга
Зноскі
- ↑ https://statistika.lu.lv/dashboards/lu-statistics-dashboard/
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ Institūti un aģentūras — Latvijas Universitāte Архівавана 25 жніўня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Латвійскі ўніверсітэт- Сайт Латвійскага Універсітэта (лат.), (англ.)