ХК Слован Браціслава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Слован Браціслава
Поўная назва ХК Слован Браціслава
Кароткая назва Слован
Ранейшыя назвы 1 ЧШК Браціслава
Мянушка(і) «Бялявыя»
Заснаваны 1921
Месцазнаходжанне Сцяг Славакіі Браціслава
Арэна Зімовы стадыён імя Ондрая Непелы
Змяшчальнасць 10 055 чал.
Прэзідэнт Сцяг Славакіі Мараш Крайчы
Галоўны трэнер Сцяг Беларусі Эдуард Занкавец
Капітан Сцяг Славакіі Андрай Месараш
Чэмпіянат Кантынентальная хакейная ліга
Канферэнцыя Заходняя
Дывізіён Баброва
Афіляваныя клубы Скаліца (Славацкая экстраліга)
Колеры
Клубныя колеры               
Афіцыйны сайт

Хаке́йны клуб «Сло́ван Брацісла́ва» (славацк.: Hokejový klub Slovan Bratislava) — прафесійны славацкі хакейны клуб з Браціславы, створаны ў 1921 годзе; 8-разовы чэмпіён Славакіі (апошнім разам у 2012). З 2012 года выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ). Хатнія матчы клуб праводзіць на арэне імя Ондрая Непелы, вядомай таксама як Слоўнафт-арэна.

Каманда шматразова ўдзельнічала ў еўракубках: Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў 1979/80, Еўралізе (1996/97 — 1999/2000), Кантынентальным кубку (2000/01, 2002/03, 2003/04), «новым» Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў (у Славакіі і Чэхіі таксама вядомым як Super six; 2006, 2008), Лізе чэмпіёнаў 2008/09, а таксама European Trophy (2011—2013).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Хатняя арэна «Слована» — зімовы стадыён імя Ондрая Непелы

У 1919 годзе паўстаў спартыўны клуб «1 ЧШК Браціслава», які займаўся падрыхтоўкай футбалістаў. У 1921 годзе было створана яго хакейнае падраздзяленне. Першую гульню хакеісты «Браціславы» правялі ў снежні 1924 года з Венерам з Вены, саступіўшы 1:6.

У 1939 годзе клуб змяніў назву на «ХК Слован»[1] і выступаў пад гэтай назвай да 1948 года. З 1949 па 1952 гады клуб называўся Sokol NV. З 1953 года клубу была вернута назва «Слован».

Пасля Другой сусветнай вайны «Слован» доўгі час быў адзіным прадстаўніком Славакіі ў вышэйшым чэхаславацкім дывізіёне, аднойчы станавіўся чэмпіёнам (сезон 1978—1979) і некалькі разоў — віцэ-чэмпіёнам[1].

Пасля падзелу Чэхаславакіі «Слован» стаў выступаць у Славацкай экстралізе, дзе 8 разоў станавіўся чэмпіёнам[1].

На міжнароднай арэне славакі тройчы запар выйгравалі кубак Шпенглера (1972—1974) і аднойчы — Кантынентальны кубак (2003—2004). 30 верасня 2008 года «Слован» упершыню сустрэўся з клубам, які прадстаўляе НХЛ. У выставачным матчы славацкая каманда саступіла клубу «Тампа Бэй Лайтнінг» 2:3 (па булітах). З 2011 «Слован» удзельнічае і ў Еўрапейскім кубку[1].

У сакавіку 2012 года «Слован» пакінуў нацыянальны чэмпіянат дзеля выступлення ў міжнароднай Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ)[2]. 21 чэрвеня 2012 «Слован» быў афіцыйна прыняты ў КХЛ, стаўшыся ў ёй найстарэйшым клубам.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальныя[правіць | правіць зыходнік]

Славацкая экстраліга

  • 01Чэмпіён Чэмпіён (8): 1997/98, 1999/2000, 2001/02, 2002/03, 2004/05, 2006/07, 2007/08, 2011/12
  • 02Сярэбраны прызёр 2-е месца (2): 1998/99, 2009/10
  • 03Бронзавы прызёр 3-е месца (5): 1994/95, 1995/96, 2000/01, 2003/04, 2008/09

Чэхаславацкая першая хакейная ліга

  • 01Чэмпіён Чэмпіёны (1): 1978/79
  • 02Сярэбраны прызёр 2-е месца (8): 1948/49, 1959/60, 1960/61, 1961/62, 1963/64, 1964/65, 1969/70, 1971/72
  • 03Бронзавы прызёр 3-е месца (9): 1945/46, 1946/47, 1947/48, 1962/63, 1965/66, 1968/69, 1970/71, 1972/73, 1979/80

Славацкая хакейная ліга

  • 01Чэмпіён Чэмпіёны (2): 1940/41, 1941/42
  • 02Сярэбраны прызёр 2-е месца (2): 1942/43, 1943/44

1-я славацкая нацыянальная хакейная ліга

  • 01Чэмпіён Чэмпіёны (2): 1981/82, 1989/90

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў

  • 03Бронзавы прызёр 3-е месца (1): 1980

Кантынентальны кубак

  • 01Чэмпіён Чэмпіён (1): 2004
  • 03Бронзавы прызёр 3-е месца (1): 2001

Кубак Шпенглера

  • 01Чэмпіён Чэмпіён (3): 1972, 1973, 1974

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 História klubu (славацк.) . hcslovan.sk (22 сакавіка 2017).
  2. The Slovakian candidate. khl.ru (29 сакавіка 2012).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]