Кантынентальная хакейная ліга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Кантынентальная хакейная ліга
Hockey current event.svg КХЛ у сезоне 2021/2022
КХЛ-лога.png
Хакей з шайбай
Заснаваны: 15 сакавіка 2008 года
Краіна: Flag of Belarus.svg Беларусь (1)
Flag of Kazakhstan.svg Казахстан (1)
Flag of the People's Republic of China.svg Кітай (1)
Flag of Russia.svg Расія (19)
Рэгіён: Еўразія
Кіраўнік: Аляксандр Мядзведзеў
Колькасць каманд: 22
Дзеючы пераможца: СКА
Найбольшая колькасць тытулаў: Ак Барс Казань (2)
Дынама Масква (2)
Афіцыйны сайт: www.khl.ru

Кантынентальная хакейная ліга, КХЛ — міжнародная хакейная ліга. Створана ў 2008 годзе на базе расійскай суперлігі (у адрозненне ад яе ліга сама праводзіць чэмпіянат, клубы не пакідаюць лігу ў залежнасці ад вынікаў чэмпіяната). На сённяшні дзень у лізе ўдзельнічаюць 22 клуба: з Расіі (19 клубаў), Беларусі, Казахстана і Кітая (па адным). Ліга праводзіць чэмпіянат КХЛ, які адначасова з’яўляецца адкрытым чэмпіянатам Расіі. Амаль усе клубы КХЛ маюць свае фарм-клубы ў Маладзёжнай хакейнай лізе.

Фармат[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат складаецца з дзвюх частак: рэгулярнага сезона і раўнда плэй-оф. Каманды падзелены на дзве канферэнцыі (усходняя і заходняя), якія ў сваю чаргу дзеляцца на два дывізіёны.

Пачынаецца сезон матчам за Кубак Адкрыцця паміж уладальнікамі Кубка Гагарына і Кубка Кантынента.

Падчас рэгулярнага сезону клубы праводзяць агулам 20 матчаў з усімі камандамі са свайго дывізіёну і па 2 матчы з кожнім астатнім супернікам. У табліцах канферэнцый і агульнай табліцы чэмпіянату пераможцы дывізіёнаў (у чарзе, што адпавядае колькасці набраных імі ачкоў) займаюць першыя месцы, астатнія месцы размяркоўваюцца без увагі на дывізіён. Лепшая каманда рэгулярнага сезону атрымлівае Кубак Кантынента.

Па 8 лепшых каманд з кожнай канферэнцыі выходзяць у плэй-оф, пераможца якога атрымлівае Кубак Гагарына і лічыцца чэмпіёнам КХЛ і чэмпіёнам Расіі. Унутры канферэнцый праходзяць серыі матчаў 1/4, 1/2 фіналаў і фінал канферэнцыі. Серыі гуляюцца да 4 перамог.

Кожны год таксама гуляецца матч зорак.

Клубы[правіць | правіць зыходнік]

Выступленне каманд у лізе[правіць | правіць зыходнік]

З моманту заснавання лігі ў 2008 годзе ў чэмпіянатах КХЛ узялі ўдзел 35 каманд. 32 каманды прымалі ўдзел у плэй-оф хаця б у адным з сезонаў.

У табліцы пазначаны месцы каманд па выніках рэгулярнай часткі чэмпіянатаў КХЛ, а таксама дасягнутыя раўнды плэй-оф у кожным сезоне КХЛ (пазначана колерам). Каманды упарадкаваны з улікам найлепшых занятых месцаў па выніках іх выступу ў чэмпіянатах КХЛ.

Команда 2009 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019 2020** 2021 2022 2023
Ак Барс 2 8 4 6 2 4 4 12 7 4 8 2 2 5
ЦСКА 4 12 19 18 6 12 1 1 1 2 1 1 1 7
Металург Мг 6 3 5 4 7 2 6 8 3 8 6 13 7 1
СКА 8 2 7 2 1 3 2 10 2 1 2 3 6 3
Дынама Масква* 7 5 6 3 4 1 3 6 4 18 10 7 3 8
Авангард 16 11 1 5 3 20 8 5 6 12 7 6 4 10
Салават Юлаеў 1 1 2 8 9 8 14 9 15 10 11 12 8 4
Лакаматыў 3 7 3 В 8 15 10 2 5 5 4 11 5 11
Трактар 12 18 18 1 5 19 15 19 10 6 17 21 9 2
Атлант 5 6 8 9 17 17 16 М М М М М М М М
Леў (Прага) 15 5
ХК МВД 18 4
Сібір 19 20 11 20 12 13 7 7 19 14 18 10 18 14
Барыс 15 14 14 10 10 7 11 17 13 19 5 4 11 17
Спартак 9 10 12 19 23 23 21 26 16 13 9 16 12
Ёкерыт 5 3 12 3 9 5 10 6
Тарпеда 11 15 17 7 20 9 12 11 9 11 14 15 14 16
Дынама Р 10 13 13 15 24 10 21 22 28 26 16 23 23 22
Аўтамабіліст ВЛ 19 20 22 26 14 18 14 21 7 3 8 12 18
Нафтахімік 14 9 15 17 14 25 22 16 20 9 19 16 20 15
Северсталь 17 16 9 11 11 18 17 27 23 17 22 20 13 9
Данбас В 18 6
Дынама Мінск 22 17 16 13 19 26 9 18 8 20 24 24 15 13
Сочы 13 4 14 15 12 19 21 21
Віцязь 23 23 21 23 22 24 20 24 11 21 15 14 17 20
Адмірал 16 19 13 16 22 21 22 М 23
Амур 20 21 22 12 25 28 28 25 22 13 23 17 19 19
Югра ВЛ ВЛ 10 14 16 22 25 23 25 27 В В В В В
Слован 13 21 26 15 17 24 25
Лада 13 22 В В В В 24 26 27 25 В В В В В
Медзвешчак 11 23 20 24
Куньлунь Рэд Стар 18 23 20 18 22 24
Металург Нк 21 24 23 16 21 27 27 28 29 В В В В В В
Леў (Попрад) 21
Хімік 24 ВЛ М М М М М В В В В В В В В
Колер Значэнне
Чырвоны Уладальнік Кубка Гагарына
Жоўты Віцэ-чэмпіён
Зялёны Фіналіст канферэнцыі
Блакітны Паўфіналіст канферэнцыі
Сіні Удзельнік плэй-оф
Фіялетавы Уладальнік Кубка Надзеі
Светла-шэры Каманда, не прайшла ў плэй-оф
Шэры Каманда, не ўдзельнічала ў сезоне

Вынікі сезонаў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Уладальнік
Кубка Гагарына
Лік
Серыі
Фіналіст Уладальнік
Кубка Кантынента
Уладальнік
Кубка Адкрыцця
Уладальнік
Кубка Надзеі
2008/09 Flag of Russia.svg Ак Барс (1) 4:3 Flag of Russia.svg Лакаматыў Flag of Russia.svg Салават Юлаеў (1) Flag of Russia.svg Салават Юлаеў (1) не праводзіўся
2009/10 Flag of Russia.svg Ак Барс (2) 4:3 Flag of Russia.svg ХК МВД Flag of Russia.svg Салават Юлаеў (2) Flag of Russia.svg Ак Барс (1) не праводзіўся
2010/11 Flag of Russia.svg Салават Юлаеў (1) 4:1 Flag of Russia.svg Атлант Flag of Russia.svg Авангард (1) Flag of Russia.svg Дынама Масква (1) не праводзіўся
2011/12 Flag of Russia.svg Дынама Масква (1) 4:3 Flag of Russia.svg Авангард Flag of Russia.svg Трактар (1) Flag of Russia.svg Салават Юлаеў (2) не праводзіўся
2012/13 Flag of Russia.svg Дынама Масква (2) 4:2 Flag of Russia.svg Трактар Flag of Russia.svg СКА (1) Flag of Russia.svg Дынама Масква (2) Flag of Latvia.svg Дынама Рыга (1)
2013/14 Flag of Russia.svg Металург Мг (1) 4:3 Сцяг Чэхіі Леў Flag of Russia.svg Дынама Масква (1) Flag of Russia.svg Дынама Масква (3) Flag of Russia.svg Авангард (1)
2014/15 Flag of Russia.svg СКА (1) 4:1 Flag of Russia.svg Ак Барс Flag of Russia.svg ЦСКА (1) Flag of Russia.svg Металург Мг (1) не праводзіўся
2015/16 -:- Flag of Russia.svg ЦСКА (1)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]