Перайсці да зместу

Хаанг Ван Тхай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хаанг Ван Тхай
Дата нараджэння 1 мая 1915(1915-05-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 1986(1986-07-02) (71 год)
Месца смерці
Жонка Đàm Thị Loan[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг В'етнама В’етнам
Род войскаў В’етмінь
В’етнамская народная армія
В’етконг
Гады службы 1941—1986
Званне генерал арміі[d]
Камандаваў В’етмінь, В’етнамская народная армія і В’етконг
Бітвы/войны Індакітайская вайна,
Вайна ў В’етнаме
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга

Хаанг Ван Тхай (в’етн.: Hoàng Văn Thái, 1 мая 1915 — 2 ліпеня 1986) — в’етнамскі камуністычны ваенны і палітычны дзеяч[2].

Нарадзіўся ў Паўночным В’етнаме. У 1938-м уступіў у Камуністычную партыю В’етнама[3].

Стаў першым начальнікам штаба В’етнамскай народнай арміі і кіраўніком асноўных ваенных сіл ДРВ[3]. У бітве пры Д’енб’енфу быў начальнікам штаба. Камандаваў арміяй вызвалення Паўднёвага В’етнама.

Падчас Тэцкага наступлення Хаанг з’яўляўся старэйшым паўночнав’етнамскім афіцэрам у арміі Паўночнага В’етнама[2][4].

Пасля перамогі камуністаў у 1975 годзе супраць падтрымоўванага Злучанымі Штатамі ўрада ў Паўднёвым В’етнаме генерал Хаанг прызначаны намеснікам міністра абароны.

Ён быў членам Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі В’етнама, а таксама членам парламента з 1960 года[3].

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #133735672 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. а б Ronald B. Frankum Jr. Historical Dictionary of the War in Vietnam, 2011 р. 207.
  3. а б в AP. Hoang Van Thai, 71; A Vietnamese General (англ.). The Newyork Times (5 ліпеня 1986).
  4. Ford 1995, p. 87
  5. Danh sách cá nhân, tập thể được trao tặng Huân chương Hồ Chí Minh — Wikipedia
  • Ford, Ronnie E. (1995). Tet 1968: understanding the surprise. Routledge. ISBN 9780714645872.