Хабараўскі працэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хабараўскі працэс — судовы працэс, які праходзіў з 25 па 30 снежня 1949 года ў Ваенным трыбунале Прыморскага ваеннай акругі (горад Хабараўск) па справе 12 ваенных злачынцаў — былых вышэйшых афіцэраў японскай арміі, вінаватых у падрыхтоўцы (з 1931) і выкарыстанні бактэрыялагічнай зброі.

Перад судом паўсталі:

  • былы галоўнакамандуючы японскай Квантунскай арміяй генерал Ямада Атодза;
  • былы начальнік санітарнага кіравання генерал-лейтэнант Кадзіцука Рудзо;
  • былы начальнік ветэрынарнай службы Квантунской арміі генерал-лейтэнант Такахасі Такаацу;
  • былыя начальнікі аддзела і аддзялення бактэрыялагічнага атрада № 731 генерал-маёр Кавасіма Кіёсі і падпалкоўнік Карасава Томіа;
  • былыя начальнікі філіялаў № 643 і № 673 атрада № 731 маёр Анаўе Масаі і Нісе Тасіхідэ;
  • былы начальнік санітарнай службы 5-й арміі генерал-маёр Сата Сюндзі;
  • былыя супрацоўнікі бактэрыялагічных філіялаў № 643 і № 162 атрада № 731 Кікуці Нарыміцу і Курусіма Юдзі;
  • былыя супрацоўнікі бактэрыялагічнага атрада № 100 Міта Кадзуа і Хірадзакура Дзенсаку.

Ваенны трыбунал Прыморскай ваеннай акругі ў ходзе адкрытых пасяджэнняў устанавіў, што пры распрацоўцы ваенных планаў японскае кіраўніцтва прадугледжвала масавае знішчэнне войск і насельніцтва Кітая, Манголіі і СССР. З гэтай мэтай былі створаны лабараторыі для вытворчасці біялагічнай зброі і каманды для яе выкарыстання — заражэння людзей, жывёлы, пасеваў, вадаёмаў. Бактэрыяльная зброя (бактэрыі чумы, сібірскай язвы, сапу) выкарыстоўваліся ў час баёў на рацэ Халхін-Гол у 1939 годзе і ўвайне супраць Кітая (1940-42). У адносінах да ўсіх падсудных абвінавачанне даказана і яны асуджаны на розныя тэрміны пазбаўлення волі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]