Хаджалінская разня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паштовая марка Азербайджана 2007 годзе, прысвечаная разні ў Хаджалы

Хаджалінская разня (азерб.: Xocalı soyqırımı) — масавае забойства жыхароў азербайджанскага горада Хаджалы армянскімі ўзброенымі фарміраваннямі, якое ў шэрагу крыніц характарызуецца як самае буйное і жорсткае кровапраліццё за час Карабаскай вайны. У азербайджанскіх крыніцах гэтыя падзеі называюцца Хаджалінскай трагедыяй (азерб.: Xocalı faciəsi) або Хаджалінскім генацыдам (азерб.: Xocalı soyqırımı), які прадстаўляецца азербайджанскім бокам як частка больш агульнага 200-гадовага генацыду азербайджанцаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У ноч з 25 на 26 лютага 1992 года армянскія ўзброеныя фарміраванні пры ўдзеле некаторых ваенных 366-га палка Аб'яднаных сіл СНД, дыслакаванага ў Сцепанакерце (мяркуецца, што яны дзейнічалі без загаду камандавання), занялі горад Хаджалы. Падчас штурму і пасля яго былі паранены, загінулі і прапалі без вестак сотні мірных жыхароў.

Паводле афіцыйных дадзеных азербайджанскіх уладаў, у выніку гэтай трагедыі загінула (уключаючы замерзлых у шляху) 613 чалавек, з іх 63 дзіця, 106 жанчын, 70 старых. 8 сем'яў было знішчана цалкам. 487 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей, было паранена, 150 чалавек прапала бяз звестак, 1275 чалавек пабывала ў закладніках.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У Азербайджане помнікі ахвярам Хаджалінскай разні ўсталяваны ў Баку, гарадах Загатала і Ленкарань, а таксама ў пасёлку Шаумянаўск, дзе часова пражываюць хаджалінскія ўцекачы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Нагорна-Карабахскі канфлікт