Хаджыдэр (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хаджыдэр
Морфаметрыя
Даўжыня
  • 4 км
Шырыня 2,5 км
Плошча
  • 80,3 км²
Размяшчэнне
Краіна
Хаджыдэр (возера) (Украіна)
Хаджыдэр (возера)
Хаджыдэр (возера)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хаджыдэр (укр.: Хаджидер) — возера-ліман у Адэскай вобласці Украіны.

Утварылася ў выніку другаснага адчлянення пясчаным перасыпам ад лімана Алібей, з якім злучана вузкім каналам. Упадае рака Хаджыдэр.

Даўжыня 4 км, шырыня ад 1,5 да 3 км, глыбіня да 1,2 м. Берагі пераважна нізкія, спадзістыя. Дно ўкрыта цёмна-шэрым супясчаным мулам з лінзамі пяскоў, маюцца лекавыя гразі.

Салёнасць змяняецца па сезонах ад 20 да 30 ‰ і больш. Тэмпература вады ўлетку 25…30 °C, узімку возера замярзае.

Рыбалоўства.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вихованець Г. В. Хаджидер // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993. (укр.)