Хаджыдэр (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хаджыдэр
Характарыстыка
Даўжыня
  • 94 км
Басейн 894 км²
Вадацёк
Вусце Хаджыдэр
 • Каардынаты 45°53′49″ пн. ш. 29°59′09″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Хаджыдэр

Краіна
physical
вусце
вусце

Хаджыдэр (укр.: Хаджидер) — рака ў Малдове і Адэскай вобласці Украіны.

Даўжыня 94 км, плошча басейна 894 км². Упадае ў возера Хаджыдэр. Асноўны прыток Капланка (злева).

Даліна шырынёй 2-4 км, схілы рассечаны ярамі і балкамі; шырыня поймы да 600 м. Рэчышча звілістае. Сцёк зарэгуляваны двума вадасховішчамі і некалькімі сажалкамі. Рэчышча на значным працягу расчышчанае і выпрастанае. Нахіл ракі 1,4 м/км.

Жыўленне мяшанае, улетку ў асобных месцах перасыхае. Лядовы рэжым няўстойлівы.

Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбаразвядзення.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Борисевич Т. Д. Хаджидер // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993. (укр.)