Хайгейт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краявід Хайгейта

Хайгейт (Highgate) — вёска на поўначы Вялікага Лондана, аддзеленая ад цэнтра горада лесапаркавай паласой Хэмпстэд-Хіт. Мясцовасць тут пагорыстая, вышынёй да 131 метра. Адміністрацыйна падзелена паміж гарадскімі акругамі Камдэн (паўднёвы захад), Ізлінгтан (паўднёвы ўсход) і Харынгей (поўнач). У XIX стагоддзі сюды хадзіў першы ў Еўропе трамвай на ліннай цязе. Шырока вядомы Хайгейцкая школа (дзе выкладаў Томас Эліят) і Хайгейцкія могілкі (дзе пахаваны Карл Маркс і Майкл Фарадэй). Паэт Сэмюэл Колрыдж правёў у Хайгейце апошнія 17 гадоў свайго жыцця.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]