Бора
Бо́ра (англ.: borough [ˈbʌrə][1]брыт., [ˈbɜroʊ, ˈbʌroʊ][2]амер.) — назва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у некаторых, галоўным чынам англамоўных, краінах. Першапачаткова тэрмін пазначаў горад, які акружаны сценамі і мае самакіраванне, але з цягам часу стаў абазначаць шырокі спектр паняццяў[3]. У большасці выпадкаў перакладаецца на беларускую мову блізкімі па сэнсе тэрмінамі, але часам перадаецца праз транслітарацыю.
Існуюць у Канадзе, Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Ірландыі: у кожнай краіне тэрмін абазначае розныя віды тэрытарыяльных адзінак.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Слова borough паходзіць ад агульнага індаеўрапейскага кораня, які першапачаткова азначаў «высокае, сухое, небагністае месца». У славянскіх мовах ад гэтага кораня адбылося слова «бераг», а ў германскіх і раманскіх мовах гэты корань паступова стаў абазначаць высокае месца (канкрэтней узгорак ці гару), а пасля значэнне перайшло на крэпасць на высокім месцы ці ўзгорку, пасля проста крэпасць (ням.: Burg — «крэпасць»)[4] (параўнаеце англ.: borough, bury, скотс: burgh, ням.: Burg, фр.: bourg, ісп.: burgo, шведск.: borg, італ.: borgo, нідэрл.: burcht). Агульнае ўжыванне гэтых слоў як суфіксаў для абазначэння геаграфічных назваў, напрыклад:
- Фарнбара, англ.: Farnborough [ˈfɑːnbərə][5]
- Ке́нтэрберы, англ.: Canterbury [ˈkæntərbɛri]
- Штра́сбург ці Страсбу́р, эльз. Strossburi [ˈʃd̥rɔːsb̥uri], фр.: Strasbourg [stʁaz.buʁ], ням.: Straßburg [ˈʃtʁaːsbʊɐ̯k]
- Люксембу́рг, люкс.: Lëtzebuerg, фр.: Luxembourg, ням.: Luxemburg
- Га́мбург, ням.: Hamburg [ˈhambʊɐ̯k], мясц. [ˈhambʊɪç], н.-ням.: Hamborg [ˈhambɔːx]
- Эдынбу́рг, англ.: і скотс: Edinburgh [ˈɛdɪnb(ʌ)rə], фр.: Édimbourg, ісп.: Edimburgo
- Гётэбарг, шведск.: Göteborg [jœte'bɔrj], дацк.: Gøteborg, Göteborg, ням.: Gotenburg, англ.: Gothenburg
- Зальцбург, ням.: Salzburg [ˈzalt͡sbʊɐ̯k], італ.: Salisburgo, англ.: Salzburg [ˈsɔːlzˌbɜrɡ], [ˈsɔːltsˌbɜrɡ], [ˈsɑːlzˌbɜrɡ], [ˈsæltsˌbɜrɡ][6][7] [ˈzɑːltsˌbɜrɡ] or [ˈzæltsˌbɜrɡ], — звычайна паказвае на тое, што гэтыя тэрыторыі былі калісьці ўмацаванымі паселішчамі.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Вялікабрытанія
[правіць | правіць зыходнік]У Вялікабрытаніі 6 метрапольных графстваў і Вялікі Лондан адміністрацыйна падзелены на 68 самакіравальных раёнаў. З іх 32 — раёны Лондана, а 36 — у іншых метрапольных графствах: 10 у Вялікім Манчэстэры, 5 у Уэст-Ёркшыры, 5 у Мерсісайдзе, 5 у Тайн-энд-Уіры, 7 у Уэст-Мідлендсе, 4 у Саўт-Ёркшыры. Акрамя таго, некаторыя негарадскія раёны таксама могуць мець ганаровы статус Бора.
Аўстралія
[правіць | правіць зыходнік]Бора Куінскліф — адзіны раён мясцовага самакіравання Аўстраліі, які мае статус бора ў наш час.
Ірландыя
[правіць | правіць зыходнік]У Ірландыі паводле закона "аб рэформе мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання» 2014 года (англ.: Local Government Reform Act 2014) чатыры з новаўтвораныя муніцыпальныя раёны (англ.: municipal district): Клонмел, Дроэда, Слайга і Уэксфард — называюцца англ.: borough district. Гэта назва дае права старшыне раённага савета называцца мэрам.
Канада
[правіць | правіць зыходнік]У канадскай правінцыі Квебек англійскі тэрмін Borough выкарыстоўваецца, як пераклад французскага тэрміна арандзісман, які абазначае гарадскі раён у буйных гарадах.
ЗША
[правіць | правіць зыходнік]У ЗША бора — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка другога ўзроўню ў штаце Аляска ў ЗША, эквівалентная прыходу ў Луізіяне і акрузе ў іншых штатах.
Таксама — тып муніцыпалітэта ў штатах Аляска, Канектыкут, Нью-Джэрсі, Пенсільванія і Мінесота ў ЗША.
Акрамя таго, горад Нью-Ёрк адміністрацыйна складаецца з пяці самакіравальных раёнаў.
Паводле Кодэкса Вірджыніі (англ.: Code of Virginia), калі мноства мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання аб'ядноўваюцца ў форму горада, горад можа быць падзелены на тэрытарыяльныя адзінкі, якія не з'яўляюцца мясцовымі органамі дзяржаўнага кіравання — бора. Напрыклад, горад Чэсапік падзелены на шэсць бора, адзін з якіх адпавядае былому гораду Паўднёвы Норфалк, а пяць іншых — пяці магістэрыяльным раёнам (англ.: magisterial district), часткам былой адміністрацыйнай акругі Норфалк. Другі прыклад: горад Сафалк падзелены на сем бора, адзін з якіх адпавядае былому гораду Сафалку, а шэсць — магістэрыяльным раёнам былой акругі Нансемонд.
Зноскі
- ↑ borough. CollinsDictionary.com. Collins English Dictionary — Complete & Unabridged 11th Edition. Retrieved September 30, 2012.
- ↑ Dictionary.com Unabridged. Based on the Random House Dictionary, © Random House, Inc. 2011.
- ↑ Douglas Harper. Online Etymology Dictionary (англ.). Праверана 7 лютага 2017.
- ↑ Реформатский А. А. «Введение в языковедение» // Аспект Пресс, М. 1997, ISBN 5-7567-0202-4
- ↑ [1](недаступная спасылка)
- ↑ «Saltsburg» in the American Heritage Dictionary Архівавана 27 верасня 2014 года.
- ↑ «Salzburg» in the Oxford English Dictionary(недаступная спасылка)
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Borough(англ.) |